Уручэнне паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай

13 верасня 2018

Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 г. і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове.  Цырымонія ўзнагароджання пераможцы гэтага года адбудзецца 20 верасня. 

У шорт-ліст увайшлі дзевяць паэтычных кніг (у поўным спісе была 21 кніга):
Алесь Разанаў. Перавыбранае. Выдавецтва Змітра Коласа, Мінск.
Антон Францішак Брыль. Цмачанка. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Валянціна Аксак. Завінены рай. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Вольга Гапеева. Граматыка снегу. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Ігар Кулікоў. Валадар загадак. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.
Іна Снарская. Вогнепаклонніца. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Міхаіл Рубін. Пераклад з Іншага. “Издательские решения” па ліцэнзіі Ridero.
Усевалад Сцебурака. Сны дарог. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.

Сябрамі журы Прэміі ў 2018 годзе з’яўляюцца: паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, літаратуразнаўца і пісьменніца Вольга Іпатава, паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў, паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч і паэтка Наста Кудасава

20 верасня а 19:00

кафэ “Грай” (вул. Iнтэрнацыянальная, 33)

Уваход вольны!

***

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай ушаноўвае аўтара ці аўтарку найлепшай паэтычнай кнігі на беларускай мове, выдадзенай у папярэднім Прэміі годзе. Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Сачыце за навінамі прэміі праз старонку прэміі на фэйсбуку.

Тэмы:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар