ВЕДЫ ONLINE выходзяць у OFFLINE

20 лютага 2018

Напачатку вясны кампанія ВЕДЫ ONLINE вырашыла павандраваць па краіне і “развіртуаліцца” са сваімі сябрамі (актуальнымі і патэнцыяльнымі). Каманда дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта ладзіць серыю дыскусійных сустрэчаў з выкладчыкамі платформы ў Брэсце, Гродна, Віцебску і Бабруйску.

Анлайн і афлайн – два бакі адукацыйнага і мысленчага працэсу. Анлайн – гэта зручнасць, дасяжнасць і новыя магчымасці. Але ёсць і іншы бок. Нішто не заменіць сустрэчы чалавека з чалавекам сам-насам, каб набыць разуменне, адшукаць адказы на вострыя і складаныя пытанні. Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта прапануе анлайн-курсы, каб увайсці ў тэму, засвоіць базавыя веды і зразумець, з кім з адмыслоўцаў варта далей разгортваць камунікацыю, у якія аспекты ды развароты тэмы паглыбляцца. А сустрэчы “у жывую” даюць унікальную магчымасць для супольнага абмеркавання праблем, асэнсавання намацаных пытанняў, крытыкі і рэфлексіі, шчырай размовы.

Такім чынам, чакайце ВЕДЫ ONLINE:

6 сакавіка – у Бабруйску

13 сакавіка – у Гродна

31 сакавіка – у Віцебску

7 красавіка – у Брэсце

Сачыце за нашымі абвесткамі, і да сустрэчы на дыстанцыйнай платформе і ў афлайне!

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар