Вынікі конкурсу “Пад уплывам тэхналогій: контуры новага грамадства”

14 лістапада 2019

Завяршыўся конкурс эсэ “Пад уплывам тэхналогій: контуры новага грамадства”, што быў абвешчаны Лятучым універсітэтам пры падтрымцы Міжнароднай НДА “ЕўраБеларусь“, “Беларусского журнала” і Thinktanks.by. Журы атрымала працы, якія закранаюць вельмі розныя аспекты. Аналізаваліся межы ў свабодзе на выказванні, стасаванне традыцый і інавацый у еўрапейскіх краінах, а таксама рысы новай паўстаючай эліты.

Найлепшай была названа праца Алесі Серады “Філасофія блакчэйна: лічбавая дэмакратыя і рэпрэсіўная дэцэнтралізацыя». У сваёй працы аўтарка рефлексуе над зместам семінараў, што адбываліся ў Лятучым універсітэце, і аналізуе ідэалагічную і сацыяльную сутнасць новай тэхналогіі.

Эсэ-пераможца будзе апублікавана на сайтах партнэраў конкурсу “Беларусского журнала” і Thinktanks.by. З аўтарамі даследчых прац мы будзем сустракацца на дыскусійных пляцоўках.

Асобнай адзнакай Лятучы ўніверсітэт вылучыў эсэ Міхаіла Бараноўскага Права на выказванне“, якое прастаўляе няпростыя развагі “чалавека слова” ва ўмовах сучасных публічных дыскусій.

 

Глядзі па тэме:

Выступ Алесі Серады на Летняй школе Лятучага ўніверсітэта (2018) “Apple Park як Паноптыкум: макіяВелічны падыход”

Лекцыя Сяргея Казлоўскага Філасофія блакчэйн: сусветны давер без пасярэднікаў

Выступы на Форуме “Месца сустрэчы: будучыня”. Мары Педак, Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Шчытцова, Ігар Дэвойна, Людміла Антаноўская, Сяргей Кадомскі, Іван Сухі ды іншыя.

Владимир Мацкевич. Глобальное потепление после холодной войны.