Абвешчаны вынікі прэміі Кангрэса за найлепшыя навуковыя публікацыі

13 снежня 2018

12 снежня 2018 года адбылося падсумаванне вынікаў Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі 2017 года.

Нагадаем, прэмія надаецца ў галінах гістарычных, гуманітарных і сацыяльна -палітычных навук.

Пераможцамі ў гэтым годзе сталі:

Гісторыя

Манаграфіі

Уладзімір КанановічРыцар на полі бітвы. Клецк, жнівень 1506 года: гісторыка-антрапалагічнае даследаванне. — Смаленск: Інбелкульт, 2017.

Артыкулы 

Лісейчыкаў, Дзяніс«Руская» мова метрычных кніг уніяцкіх цэркваў Вялікага Княства Літоўскага ў XVII–XVIII стагоддзяхБеларускі гістарычны часопіс. 2017. №6.

Гуманітарныя навукі

Прэмія імя Зоры Кіпель 

Манаграфіі

Вадзім ШклярыкМікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы. — Мінск : Беларуская навука, 2017.

Артыкулы

Юры ПацюпаФеномен беларускага 11-складовіка: Тэарэтычны, параўнальна-гістарычны і прапедэўтычны аналіз, „Acta Albaruthenica”, 2017, t. 17, s. 119–158.

Сацыяльна-палітычныя навукі

(у гэтым годзе конкурс па сацыяльна-палітычных навуках праводзіўся толькі сярод артыкулаў)

Артыкулы

Марыя Рогава. “Identity in an Autocratic State: Or What Belarusians Talk about When They Talk about National Identity”, East European Politics & Societies, December 2017.

Віншуем усіх пераможцаў!

Прэмія надаецца пры фінансавай падтрымцы сям’і Кіпель (ЗША), Беларускага дабрачыннага фонда (Лондан) і Беларускага інстытута Амерыкі.

Склад экспертных радаў Прэміі

Па тэме:

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў гэтым годзе не адбудзецца

VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі: дасягненні і выклікі

Андрэй Казакевіч: Кангрэс выконвае значную ролю ў кансалідацыі даследаванняў Беларусі

Падзеі:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар