Вызначаем прыярытэты – галасуем за курс!

24 чэрвеня 2017

Унікальная магчымасць з’явілася ў карыстальнікаў дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта: вы самі можаце вызначыць, які наступны курс з’явіцца на платформе! Галасаванне будзе доўжыцца з 24 чэрвеня да 1 ліпеня.

У траўні гэтага года дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта абвесціла конкурс і  запрасіла арганізацыі і ініцыятывы, навукоўцаў і мысляроў далучыцца да стварэння адукацыйных курсаў на супольнай універсітэцкай платформе.

Па выніках было атрымана 8 прапаноў анлайн курсаў, якія цалкам адпавядаюць усім крытэрам універсітэцкай адукацыі: маюць грунтоўны падмурак, звяртаюцца да актуальных праблем і прапануюць унікальныя веды.

Прапанаваныя курсы:

Уводзіны ў вусную гісторыю. Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Андрусь Мастыка

Творчая фатаграфія ў Беларусі на стыку 20 і 21 стагоддзяў: ідэі, падзеі, дзеючыя асобы. Уладзімір Парфянок

У пошуках густу. Эліна Шындлер

Города и изменения климата: Что и зачем нужно знать. Мария Фалалеева, Анастасия Бекиш

Гульня як фенамен культуры. Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская

Психоанализ в социально-теоретической перспективе. Галина Русецкая

Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях. Аліна Радачынская

Практычная палітыка: арыентацыя і дзейнасць у свеце палітычнага. Андрэй Ягораў

З 24 чэрвеня да 1 ліпеня будзе адбывацца другі этап конкурса: рейтынгаванне. Слухачам прапануецца самім абраць з прапанаваных курсаў той, які яны хацелі б найперш і як мага хутчэй убачыць на платформе.

Для гэтага трэба зрабіць 3 простыя крокі:

1. Зарэгістравацца на платформе (толькі зарэгістраваным удзельнікам дасяжнае галасаванне);

2. Уважліва азнаёміцца са зместам прапановаў;

3. Прагаласаваць за тыя курсы, якія для Вас зараз найбольш актуальныя і цікавыя (не больш за 3 курса).

Па выніках галасавання будуць вызначаныя пяць пераможцаў конкурсу.

Узнагародай за першае месца стане поўная фінансавая падтрымка стварэння анлайн курса прафесіянальнай камандай платформы Лятучага ўніверсітэта разам з заяўнікам. Гэты курс увосень з’явіцца на нашай платформе!

Прапановы, якія зоймуць месцы з другога па пятае, атрымаюць падтрымку ў правядзенні сумеснай краўдфандынгавай кампаніі для збору сродкаў на запіс курса з дапамогай прафісійнай каманды.

Паўдзельнічаць у галасаванні і вызначэнні прыярытэтаў можна на Платформе Лятучага ўніверсітэта.

ГАЛАСУЙ і ПАДТРЫМАЙ ТОЕ, ШТО ТАБЕ ЦІКАВА!

Вынікі будуць падведзеныя 1 ліпеня.

Лятучы універсітэт — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар