Вызначаны пераможцы конкурсу на стварэнне анлайн-курсаў

02 ліпеня 2017

У траўні гэтага года дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта абвесціла конкурс і запрасіла арганізацыі і ініцыятывы, навукоўцаў і мысляроў далучыцца да стварэння адукацыйных курсаў на супольнай універсітэцкай платформе.

Па выніках было атрымана 8 прапаноў анлайн-курсаў, якія цалкам адпавядаюць усім крытэрам універсітэцкай адукацыі, то бок: маюць грунтоўны падмурак, звяртаюцца да актуальных праблем і прапануюць унікальныя веды.

Напрыканцы чэрвеня адбыўся другі этап конкурса: рейтынгаванне. Мы прапанавалі нашым слухачам самім абраць з прапанаваных курсаў той, які яны хацелі б найперш і як мага хутчэй убачыць на платформе.

У галасаванні ўзялі ўдзел 136 чалавек, і мы радыя павіншаваць Марыю Фалалееву і Настассю Бекіш з перамогай! Курс “Гарады і змены клімата” вельмі хутка пойдзе ў працу і ўвосень з’явіцца на платформе.

Курсы:

будуць уключаныя ў кампанію краўдфандыга.

Мы ўдзячныя ўсім, хто прыняў удзел у конкурсе і галасаванні, і спадзяемся, што ўрэшце-рэшт ўсё прапанаваныя курсы будуць прадстаўленыя на нашай платформе.

Падзеі: