За першымі саветамі. Прэзентацыя кнігі

04 лістапада 2019

5 лістапада ў 18:30 у межах Клуба вуснага гісторыка ў Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна (вул. Сухая, 25) будзе ўпершыню прэзентавана кніга “За першымі саветамі”: Польска-беларускае памежжа 1939-1941 гг. у вусных успамінах жыхароў Беларусі”.

Укладальніца зборніка – Вольга Іванова, рэдактар А.Смалянчук.

Гэтае выданне прадстаўляе бачанне падзей восені 1939 г. і савецкай палітыкі ў Заходняй Беларусі ў 1939–1941 гг. вачыма непасрэдных сведак гісторыі, колішніх грамадзянаў Польшчы, пераважна беларусаў і палякаў, якія ў выніку пачатку Другой сусветнай вайны сталі грамадзянамі СССР. Такі ракурс дазваляе ацаніць гістарычныя факты з агульначалавечай перспектывы.

Выступае адзін са стваральнікаў зборніка – доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

Мадэруе Зміцер Лукашук, рэдактар “Еўрарадыё”. Галасы сведкаў загучаць дзякуючы акторам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы Дзіяны Камінскай і Дзмітрыя Тумаса.

За любы ўнёсак на падтрымку Гарадзенскага дзіцячага хоспіса (https://www.facebook.com/grodno.children.shospice) можна будзе атрымаць асобнік кнігі. 

5 лістапада ў 18:30 вул. Сухая, 25

Уваход вольны. Падзея ў ФБ https://www.facebook.com/events/974082559624781/

Да тэмы: відэа-курс “Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ ст. (Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Андрэй Мастыка)

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар