Збор намінацый для Прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі—2017

06 февраля 2017

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пра чарговы збор намінацый для Прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, якія былі надрукаваныя ў 2015-2016 гадах.

Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні ў сацыяльных і гуманітарных навуках на працягу года, заахвочваць навуковую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.

Запрашаем аўтараў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці намінаваць значныя вынікі навуковай дзейнасці і, такім чынам, паспрыяць іх папулярызацыі і ўзнагароджванню аўтараў за навуковыя дасягненні.

Намінацыі:

Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:

Гісторыя.

Гуманітарныя навукі: філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства.

Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.

Праводзіцца асобны конкурс для манаграфій і артыкулаў.

Вылучаць на прэмію можна як уласныя публікацыі, так і публікацыі іншых людзей.

Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 10 сакавіка 2017 года. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў гл. тут.

Урачыстае наданне прэміі адбудзецца на Сёмым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 15-17 верасня 2017 года.

Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан), Беларускі Інстытут Амерыкі, сям’я Кіпель (ЗША).

Увага! Было прынята рашэнне асобна разглядаць публікацыі па філасофіі, раз на тры гады. Першы конкурс прац па філасофіі адбудзецца ў 2018 годзе, на ім будуць разглядацца публікацыі 2015-2017 гадоў.

Таксама ў 2017 годзе адбудзецца ўзнагароджанне ганаровай Прэміі Кангрэса за лепшую манаграфію на беларускую тэматыку на нямецкай мове, надрукаваную за апошнія шэсць год (2011-2016). Прэмія працягвае запачаткаваную ў 2015 годзе практыку вызначэння лепшых замежных аўтараў, што даследуюць Беларусь.

Працэдура:

Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертных радаў, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін: cпіс экспертаў Прэміі Кангрэса

Для разгляду прымаюцца працы, якія былі надрукаваныя ў 2016 г., а таксама надрукаваныя ў 2015 г., калі гэтыя працы не былі намінаванымі падчас папярэдняга конкурсу. Асноўныя патрабаванні: тэкст памерам не менш за 20 тысяч знакаў (навуковы артыкул, манаграфія, іншая акадэмічная форма прэзентацыі вынікаў даследаванняў), напісаны адным, двума ці некалькімі аўтарамі (у выпадку калектыва аўтараў праца мусіць быць пад навуковай рэдакцыяй аднаго чалавека).

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар