Збор заявак на прэмію Кангрэса за лепшыя навуковыя і студэнцкія працы

22 лютага 2019

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за найлепшыя навуковыя публікацыі ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па выніках 2018 года .

Задача прэміі – адзначыць найлепшыя дасягненні  ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.

Вылучаць на прэмію можна як уласныя публікацыі, так і публікацыі іншых людзей.

Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:

  • Гісторыя.
  • Філасофія.
  • Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.

Конкурс працаў па філасофіі адбываецца ўпершыню, будуць разглядацца публікацыі за 2015-2018 гг.

Праводзіцца асобны конкурс для навуковых манаграфій і артыкулаў.

Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 25 красавіка 2019 года. 

Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў гл. тут.

Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертных рад, якія складаюцца з беларускіх і замежных навукоўцаў: cпіс экспертаў Прэміі Кангрэса

Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 28 верасня 2019 падчас VIII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Вільні (Літва). 

Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан), Беларускі Інстытут Амерыкі, сям’я Кіпель (ЗША).

Лаўрэаты Прэміі 20142015, 20162017 і 2018 гадоў.

Кангрэс-2017, Варшава

Таксама Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі абвяшчае конкурс на лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2016/2017 і 2017/2018 па беларускай тэматыцы.

Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую і даследчую актыўнасць, а таксама паспрыяць паляпшэнню якасці студэнцкіх пісьмовых прац.

Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:

  • Лепшая магістарская праца.
  • Лепшая бакалаўрская праца.
  • Лепшая творчая праца.

Вылучыць на прэмію можна любую працу, абароненую ў беларускай ВНУ ці ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Для гэтага трэба да 25 красавіка даслаць працу на адрас premija@palityka.org.

Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў гл. тут.  

***

Арганізатарамі і партнёрамі Кангрэса выступаюць: Інстытут “Палітычная сфера” (Мінск), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня), Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Каўнас), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Каўнас, Вільня), Міністэрства замежных спраў Літвы і іншыя.

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якой бяруць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання палітыкі, грамадства і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса з’яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, ўсталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і іншых краін.
Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама садзейнічанне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічным і грамадскім асяроддзі краіны, рэгіёну і свету.

На Кангрэс збіраюцца звыш 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі і студэнцкія працы па выніках 2018 года.

Падзеі:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар