500-годдзе Рэфармацыі ў «Размове дня»

01 ноября 2017

31 кастрычніка свет адзначыў 500-годдзе Рэфармацыі. Беларускі філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч у перадачы Белсата “Размова дня” прапануе лічыць сапраўднай “вялікай кастрычніцкай рэвалюцыяй” менавіта гэты дзень, калі Марцін Лютэр распаўсюдзіў свае знакамітыя 95 тэзісаў.

Помнік Марціну Лютэру ў Айслэбене

 

Яго суразмоўца гісторык Юрась Бачышча кажа, што Рэфармацыя, 500-годдзе якой цяпер адзначаецца, істотна паўплывала на беларускую культуру і гісторыю. Нездарма 16-е стагоддзе называецца яе «залатым векам». Тады на нашай зямлі, па сутнасці, кіравалі пратэстанты – тыя самыя Мікалай Радзівіл Чорны, Леў Сапега, якія пісалі Статуты ВКЛ. І выданне Францыскам Скарыны Бібліі па-беларуску было з’явай адной хвалі з Рэфармацыяй.

Дарэчы, сёння ў свеце «пратэстанцкія краіны – найбольш свабодныя», кажа Юрый Бачышча. Менавіта дзякуючы рэфармацкай традыцыі «быў знойдзены баланс паміж свабодай і парадкам».

Падрабязней пра пратэстантызм у ВКЛ і яго ўплыў на жыццё сённяшняй Беларусі, якія развітыя краіны ў свеце пратэстанцкія, як у Беларусі гэтымі днямі будзе святкавацца 500-годдзе Рэфармацыі – глядзіце ў поўным выданні перадачы «Размова дня».

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар