“Чуць. Бачыць. Разумець”. Імпрэза з нагоды перавыдання “Колера Беларусі”

17 ліпеня 2018

12 ліпеня 2018 г. у мінскай прасторы «Корпус» прайшла прэзентацыя перавыдання дызайнерскага альбома «Колер Беларусі»  апошняй вялікай працы выбітнага дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава.

Прэзентацыя адкрылася творчай імправізацыяй “Чуць. Бачыць. Разумець” з удзелам актора Рамана Падаляка і музыкі Змітра Лук’янчыка.

Раман Падаляка і Зміцер Лук’янчык

“Я вельмі рада, што сёння мы зноў атрымалі магчымасць пагартаць гэтую кнігу,  пачуць і адчуць тое, што ў нас у саміх адгукаецца, калі мы глядзім на гэтыя вобразы, калі чуем гэтыя словы, калі мы думаем пра культуру, пра сваю краіну і пра Міхала Анемпадыстава» — адзначыла ў сваёй прамове Таццяна Вадалажская, якая арганізоўвала кампанію па перавыданню кнігі.

Таццяна Вадалажская, каардынатар праграмы “Лятучы ўніверсітэт”

Сродкі на перавыданне кнігі былі сабраная праз краўдфандынг з дапамогай платформы Ulej.by. Да кампаніі далучылася 365 чалавек, у выніку чаго атрымалася выдаць наклад у 1700 асобнікаў.

Кнігу можна набыць у кнігарні “Логвінаў” і ў “Акадэмкнізе”.

Павел Дарохін чытае вершы Міхала Анемпадыстава

Фота: “Новы час”. Глядзіце таксама: “У Мінску прэзентавалі перавыданне «Колера Беларусі» Міхала Анемпадыстава”.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар