Давер у грамадстве: дыскусія

19 чэрвеня 2019

12 чэрвеня ў Мінску адбылася дыскусія “Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў”.

Удзел у дыскусіі ўзялі метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч(Лятучы ўніверсітэт), філосаф Таццяна Шчытцова (ЕГУ, МАГ), камунікацыйны кансультант Раман Касціцын (ARS Communications), рэдактарка Яніна Каралевіч-Картэль (Citydog.by). Мадэратар – Таццяна Вадалажская (Лятучы ўніверсітэт).

Дыскусія была накіравана на высвятленне сувязі паміж (не)даверам у беларускім грамадстве і (не)здольнасцю грамадзян і асобных сацыяльных груп да самаарганізацыі і дзейных ініцыятываў у інтарэсах развіцця як сваіх лакальных супольнасцяў, так і краіны цалкам.

Размова будавалася вакол наступных пытанняў:

  • У якіх сферах найбольш востра адчуваецца недавер у беларускім грамадстве? Што спараджае і ўзмацняе недавер?
  • Ці мае (не)давер найперш эмацыйныя ці рацыянальныя карані? Якімі сродкамі магчыма працаваць з гэтай з’явай?
  • Якія ёсць канструктыўныя практыкі пераадолення недаверу?
Падзеі: