“Дзень Іншага горада” у Лятучым

11 верасня 2017

9 верасня ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” адбыўся сваеасаблівы “выпускны” Школы “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”, якая ладзілася Лятучым Універсітэтам у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, альманахам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя”. Гэта ўжо другі выпуск Школы, сёлета агульнай рамкай праграмы стала канцэпцыя “Зялёны горад”.

Выпускнікі Школы – маладыя архітэктары, урбаністы, грамадскія актывісты – прэзентавалі вынікі групавой даследніцкай практыкі і ўласныя праекты развіцця грамадскіх прастор. 

Напачатку імпрэзы куратар школы, каардынатар праграмы “Лятучы Універсітэт” Таццяна Вадалажская распавяла пра тое, як лектары, цьютары і навучэнцы школы правялі гэты год, у якіх фарматах вялася праца і камунікацыя.

Таццяна Вадалажская

Зміцер Гаўрусік прэзентаваў выпуск альманаха “Гарадскія тактыкі”, які выйшаў па выніках мінулагодняй школы, і даў слова некаторым з аўтараў нумару.

Зміцер Гаўрусік

Уладзімір Батаеў

Святлана Багуслаўская

Любоў Гаўрылюк

Даследчыя групы, якія працавалі цягам гэтага года, прэзентавалі і “абаранялі” свае даследчыя праэкты. Даследванні атрымаліся вельмі розныя, як па тэматызмах, так і па метадалогіі, не абыйшлося і без перфомансаў і правакацый.

Прэзентацыя даследвання “Мапа грамадскіх/публічных прастораў Менску”. Цьютары: Зміцер Гаўрусік і Дзмітрый Задорын.

Прэзентацыя даследвання “Курапаты як месца памяці і грамадская прастора”. Цьютары: Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў і Іван Ведзенін.

Прэзентацыя даследвання “Трансфармацыя “шэра-зялёнай зоны” ў грамадскую прастору. Дзевятоўка, Гродна”. Цьютары: Анастасія Дарафеева, Ірына Сухій.

Прэзентацыя “Кастрычніцкая: неідэальная і бязглуздая”. Цьютары групы: Іван Краўцоў, Маргарыта Лазарэнкава.

Напрыканцы імпрэзы кожны з выпускнікоў атрымаў адмысловы сэртыфікат з рук арганізатараў Школы.

Тэмы: