Канферэнцыя “Культура як фактар развіцця”

21 мая 2019

17 траўня адбылася каферэнцыя “Культура як фактар развіцця”, дзе былі прадстаўленыя вынікі маніторынгу імплементацыі Канвенцыі ЮНЭСКА аб ахове і заахвочванні разнастайнасці формаў культурнага самавыражэння.

Падчас канферэнцыі былі абмеркаваныя вынікі аналізу заканадаўчай базы і яе суаднясенне з Канвенцыяй, а таксама змястоўны аналіз працы экспертаў, якія ацэньвалі прасунутасць беларускай сферы культуры адносна каштоўнасцяў і прынцыпаў Канвенцыі.

Пасля прэзентацыі удзельнікі працавалі ў малых групах, каб вызначыць пэўныя крокі для вырашэння праблем, які былі сфармуляваны па выніках даследавання.

Напрацоўкі канферэнцыі будуць дададзеныя да канчатковай версіі справаздачы.

Падзеі:
Тэмы:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар