Канферэнцыя «Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага». Фотасправаздача

06 сакавіка 2017

Штогадовая канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта прайшла ў Мінску 3-4 сакавіка. Разуменне выклікаў сучаснага стану гуманітарных працэсаў вызначыла тэму канферэнцыі: “Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага”. Цягам канферэнцыі мы паглыбляліся ў тыя сферы, дзе ствараецца і аднаўляецца Чалавечае ў Чалавеку, і разбіраліся з тымі інструментамі мысленння і дзейнасці, якія прыдатныя для вырашэння гэтых задач.

Панэльныя даклады Уладзіміра Мацкевіча “Гуманітарныя тэхналогіі” і Ігара Бабкова “Праца з мінулым: чалавечае і надчалавечае” задалі гістарычную і праблематызуючыю перспектыву абмеркавання. Пры агульным разуменні выклікаў, якія стварае тэхналагізацыя адносінаў да чалавечага, магчымасць фармаваць праз уплыў на ўмовы жыцця і дзейнасці любыя ўстаноўкі і паводзіны, таксама зразумела, што для рацыянальнага і адказнага дзеяння ў межах гэтых працэсаў нам не хапае ні адпаведных канцэптаў, ні масштабу суб’ектнасці.

 

Пошук адпаведных сучасным выклікам суб’ектнасці і спосабаў працы з гуманітарнымі аб’ектамі працягнулі ў сваіх дакладах Таццяна Вадалажская (“Тэхніка і тэхналогія: дзве інтэнцыі ўніверсітэта”), Раман Касціцын (“Бізнэс як гуманітарны ўплыў. Камунікатыўны аспект”), Святлана Мацкевіч (Гуманітарныя тэхналогіі ў адукацыі”).

Праца канферэнцыі разгарнулася ў межах чатырох тэматычных секцый: “Гульня і Чалавек гуляючы”, “Сацыяльныя працэсы і тэхналагічны асяродак”, “Спадчына і гісторыя як аб’ект і інструмент гуманітарнай практыкі”, “Індывідуальнасць, суб’ектнасць і свабода”.

Сабраўшыся напрыканцы другога дня Канферэнцыі, удзельнікі падзяліліся вынікамі працы тэматычных секцыяў і абмеркавалі далейшае развіццё асобных аспектаў тэмы, якія былі намацаны падчас супольнай працы.

«Лятучы» таксама рэкамендуе:

Канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта «Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі: абставіны і самавызначэнне мыслення», 14-15 снежня 2012 года

Другая зімовая канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта, «Пачатак і існаванне: спосабы вызначэння і спосаб дзеяння», 7-8 лютага, 2014 года

Трэцяя зімовая канферэнцыя. Новы “восевы час” і эпоха радыкальнага сумневу: выклікі для мыслення і практыкі, 27-28 лютага 2015 года

Канферэнцыя “Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі”, 11-12 сакавіка 2016 года

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар