“Нядзеля спадчыны” прайшла ў Мінску

20 снежня 2017

17 снежня  ў Мінску адбыўся цэлы шэраг падзей, знітаваных пытаннем спадчыны і праблем працы з ёй у сучасных умовах.

Пачаўся ён з прэзэнтацыі кнігі культурнага антраполага, доктара гуманітарных навук у галіне этналогіі (Ягелонскі універсітэт), выкладчыка Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта Сцяпана Стурэйкі «Неспакойныя камяні. 9 эсэ для новага разумення архітэктурнай спадчыны», якая прайшла ў Кафэ 1801.

А ў другой палове дня ў Кінатэатры “Мір” усе ахвотныя мелі магчымасць паглядзець фільм Зруйнаваная памяць , паказ якога ажыццяўляўся ў межах фестывалю дакументальнага кіно Watch Docs, а таксама паўдзельнічаць у дыскусіі Героі беларускай архітэктурнай спадчыны”, арганізаванай сумесна з Беларускім камітэтам ICOMOS.

Што значыць быць прафесіяналам у галіне рэстаўрацыі,  ці ёсць ў Беларусі рэстаўрацыйныя цуды і людзі, гатовыя інвеставаць у спадчыну, і каму насамрэч належыць права на спадчыну  – пра гэтыя і іншыя пытанні размаўлялі і спрачаліся ўдзельнікі дыскусіі.

“Лятучы” рэкамендуе па тэме:

Міхал Анемпадыстаў. Гісторыка-культурная спадчына і яе змест

Степан Стурейко. Культурное наследие: реставрация или актуализация?

Дмитрий Задорин. Город без центра

Персоны:
Падзеі:
Тэмы: