Паліткарэктнасць: цэнзура ці з’ява сучаснай культурнай палітыкі?

22 сентября 2017

Чыкагскі ўніверсітэт, які з 2016 г. выступае з рэзкай крытыкай паліткарэктнасці ў амерыканскых універсітэтах. Фота Reuters.

На VII Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі Павел Баркоўскі разам з калегамі з “Філасофскай прасторы” зладзілі адмысловую секцыю, прысвечаную фенамену паліткарэктнасці і яго межам. Абмеркаванне праходзіла цягам працы двух панэляў: “Канец паліткарэктнасці: ад мультыкультуралістскага ўтапізму да правалу лаяльнасці” і “Паліткарэктнасць у беларускім кантэксце: выклікі і магчымыя наступствы”. Удзельнікамі абмеркавання сталі Павел Баркоўскі, Ігар Падпорын, Галіна Русецкая, Наталля Клішэвіч і Вольга Новікава з Беларусі, а таксама ўкраінскія даследчыкі Ліяна Крышэўска і Віктар Леўчанка. Напярэдадні Кангрэса Павел Баркоўскі ў праграме “Размова” тэлеканала БелСАТ агучыў асноўныя падыходы да гэтай даволі гарачай на сённяшні дзень тэмы.

Ці мае дачыненне паліткарэктнасць да тэхнікі “выпраўлення імёнаў”, у якой прасторы зараз усталёўваецца сапраўдная ўлада, ці з’яўляецца пытанне “Беларусь, Белоруссия ці Літва?” пытаннем паліткарэктнасці ці гэта пытанне самавызначэння, як паліткарэктнасць становіцца інструментам ціску на свабоду слова нават у акадэмічным асяродку і ў якіх адносінах знаходзяцца ісціна і кансэнсус – глядзіце ў “Размове” Уладзіміра Мацкевіча з Паўлам Баркоўскім.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар