Рэзалюцыя канферэнцыі “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычнай традыцыі і калектыўнай памяці”

04 снежня 2017

17–18 лістапада ў Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці”.  Арганізатарамі канферэнцыі сталі Беларускі архіў вуснай гісторыі (Мінск), Інстытут Славістыкі ПАН (Варшава), Польскі Інстытут у МінскуЛятучы Ўніверсітэт (Мінск). Канферэнцыя сабрала даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы.

Па выніках абмеркаванняў была прынята супольная рэзалюцыя, скіраваная да беларускіх дзяржаўных органаў.

Рэзалюцыя ўдзельнікаў міжнароднай навуковай канферэнцыі “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычнай традыцыі і калектыўнай памяці”

(Мінск, 17-18 лістапада 2017 г.)

Мы, удзельнікі міжнароднай навуковай канферэнцыі, даследчыкі праблематыкі масавых рэпрэсій у СССР, усведамляючы ўласную адказнасць за захаванне памяці пра трагічныя старонкі савецкай гісторыі і важнасць ушанавання загінуўшых, звяртаемся да дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і заяўляем пра неабходнасць:

  1. Прызнання рэпрэсій у СССР, здзейсненых органамі ВЧК-АДПУ-НКУС-МДБ, злачынствам супраць чалавечнасці.
  2. Забеспячэння свабоднага доступу навукоўцаў і ўсіх зацікаўленых да дакументаў ведамасных архіваў КДБ і МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама да базы дадзеных “Звесткі пра неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзянаў Беларусі”, якая знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
  3. Устанаўлення ўсіх мясцінаў масавых знішчэнняў і пахаванняў ахвяраў рэпрэсій 1917-1953 гг., іх пазначэння і стварэння вакол ахоўных зонаў.
  4. Устанаўлення імёнаў ахвяраў палітычных рэпрэсій і прыняцця ўсіх неабходных захадаў дзеля ўшанавання іх памяці.
  5. Правядзення поўнай і канчатковай рэабілітацыі соцен тысяч грамадзянаў, асуджаных за нібыта “контррэвалюцыйную дзейнасць”, раскулачаных, ваеннапалонных, замежных грамадзянаў і г. д.
  6. Стварэння ў навуковых і акадэмічных установах цэнтраў даследавання савецкіх рэпрэсій.
  7. Распрацоўкі адукацыйных і асветніцкіх курсаў па гісторыі савецкіх рэпрэсій і іх уключэння ў навучальныя праграмы сярэдняй і вышэйшай сістэмаў адукацыі.
  8. Прызнання недапушчальным у Рэспубліцы Беларусь апраўдання савецкіх рэпрэсій і прапаганды сталінізму.

1 снежня 2017 г.

Таццяна Вадалажская, кандыдат сацыялагічных навук, каардынатар праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт» (Мінск, Беларусь) 

Уладзімір Валодзін, магістр гісторыі, European University Institute (Фларэнцыя, Італія)

Олександр Васянович, кандидат історичних наук, заступник директора з наукової роботи Державного наукового центру захисту культурної спадщини від техногенних катастроф (Київ, Україна)

Марат Гаравы, журналіст (Кобрын, Беларусь)

Оксана Годованська, кандидат історичних наук, старша наукова співробітниця відділу соціальної антропології Інституту народознавства НАН України. (Львів, Україна).

Аляксандр Гужалоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар (Мінск, Беларусь)

Алла Дмитренко, кандидат історичних наук, доцент, Східноєвропейський національний університет імені Лесі Українки (Луцьк, Україна).

Ян Дзяржаўцаў, старшыня Аргкамітэта па стварэнню грамадскай ініцыятывы ,,Хайсы” (Віцебск, Беларусь)

Юрій Данилець, кандидат історичних наук, доцент, докторант кафедри історії України Ужгородського національного університету (Ужгород, Україна)

Ольга Зброжко, магістр, молодша наукова співробітниця Національного музею-меморіалу “Тюрма на Лонцького” (Львів, Україна)

Вольга Іванова, гісторык, архівазнаўца, кандыдат гістарычных навук (Менск, Беларусь)

Владимир Иванов, краевед (Витебск, Беларусь)

Янина Карпенкина, магистр истории, аспирант, стажер-исследователь Международного центра истории и социологии Второй мировой войны (Москва, Россия)

Ірынa Кашталян, PhD (Мінск, Беларусь) 

Андрей Киштымов, кандидат исторических наук, старший научный сотрудник Республиканской лаборатории историко-культурного наследия ГНУ Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси (Мінск, Беларусь)

Игорь Кузнецов, кандидат исторических наук (Минск, Беларусь)

Олена Кондратюк, кандидат історичних наук, завідувач відділу етнології Державного наукового центру захисту культурної спадщини від техногенних катастроф (Київ, Україна)

Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук (Менск, Беларусь)

Jan Jerzy Milewski, PhD (Białystok, Polska)

Василь Міщанин, кандидат історичних наук, доцент кафедри історії України Ужгородський національний університет (Ужгород, Україна)

Татьяна Протько, кандидат философских наук инск, Беларусь)

Ірына Раманава, кандыдат гістарычных навук, прафесар ЕГУ (Вільня, Літва)

Аляксандр Смалянчук, доктар гістарычных навук (Варшава, Польшча)

Олександра Стасюк, кандидат історичних наук, старший науковий співробітник відділу новітньої історії, докторант Інституту українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України (Львів, Україна)

Галина Стародубець, доктор історичних наук, завідуюча кафедрою всесвітньої історії Житомирського державного університету імені І. Франкаитомир, Україна)

Анатоль Трафімчык, кандыдат гістарычных навук (Мінск, Беларусь)

Інна Чернікова, кандидат історичних наук, доцент кафедри історії України Харківського національного педагогічного університету імені Г. С. Сковороди  (Харків, Україна)

Оксана Юркова, кандидат історичних наук, провідний науковий співробітник Інституту історії України НАН України (Київ, Україна)

Па тэме:

Курапаты як грамадская прастора і месца памяці

Пакаянне нацыі – шлях да будычыні альбо катэгарыяльная памылка?

“Беларускі архіў вуснай гісторыі”: iнтэрв’ю з Iрынай Кашталян

Падзеі:
Тэмы: