Стратэгіі ўніверсітэта ў сучаснай Беларусі: летнік Лятучага

05 ліпеня 2019

28-30 чэрвеня на хутары “Шаблі” адбылася  Летняя школа Лятучага ўніверсітэта.

Мэтай Летніка-2019 стала сінхранізацыя і ўзгадненне уяўленняў і планаў па развіцці ўніверсітэцкай тэмы, дафармулёўка стратэгічных кірункаў дзейнасці Лятучага.

Першы дзень працы быў прысвечаны рэфлексіўнаму ўзнаўленню агульнай гісторыі Лятучага праз асабістыя гісторыі удзельнікаў праграмы, абмеркаванню магчымых кірункаў і перспектыў развіцця.

Наступныя два дні ўдзельнікі абмяркоўвалі даклады, прысвечаныя розным аспектам сучаснага стану ўніверсітэта і прапановам па разгортванні новых практычных кірункаў у Лятучым.

Сёлета на Летніку прагучалі пяць дакладаў:

Таццяна Вадалажская, “Універсітэт паміж”;

Андрэй Ягораў, “Некалькі роздумаў адносна эсэ Дамініка Камінгса “Некалькі роздумаў пра адукацыю”;

Игорь Подпорин, “Отношение к вещам респонзивного субъекта в быстро меняющемся мире”;

Иван Сухий “Образовательные аспекты проекта ИТ-страны Игоря Мамоненко”;

Уладзімір Мацкевіч, “Кім і якім я хацеў бы бачыць выпускніка Лятучага ўніверсітэта”.

Традыцыйная выніковая рэфлексія Лятучай школы скончылася нечаканым “акордам”: цішотка “Лятучых студэнтаў”, суполкі, якая паўстала ў першыя гады існавання праграмы, перайшла ў “наступнае пакаленне”.

Ну і, безумоўна, спрэчкі, абмеркванні і сяброўскія размовы не змяшчаліся ў працоўным чатырох сценах і пашыраліся на ўсю прастору гасціннага хутара Шаблі.

Фота: Аксана Тронева, Алесь Аскерка, Іван Вядзенін.

“Лятучы” таксама рэкамендуе:

Владимир Мацкевич. Сага об учителях

Таццяна Шчытцова. Этас удзячнасці (Неўтылітарныя асновы ўніверсітэцкага жыцця)

Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Вадалажская. Практыкі, нормы і этас грамадзянскай супольнасці ва ўніверсітэцкіх сценах

Падзеі:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар