Сустрэча з Адамам Міхнікам: (Не)свая краіна

28 снежня 2018

17 снежня Лятучы ўніверсітэт і Галерэя Тut.by зладзілі сустрэчу з легендарным польскім дысыдэнтам, грамадскім дзеячом і журналістам Адамам Міхнікам.

Адам Міхнік наведаў Мінск у межах фестываля дакументальных фільмаў пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus 2018. Біяграфія Адама Міхніка насамрэч вартая экранізацыі: палітвязень, інтэлектуал, адзін з лідэраў прафсаюза «Салідарнасць» і арганізатараў круглага стала з уладамі тады яшчэ камуністычнай Польшчы ў 1989-м. Журналіст, заснавальнік і галоўны рэдактар «Газеты Выборчай».

Па запрашэнні Лятучага ўніверсітэта спадар Міхнік распавёў пра тое, як быць грамадзянінам у [не] сваёй краіне і адказаў на пытанні, якія хвалююць сёння ў Беларусі тых, хто намагаецца рухаць краіну ў накірунку дэсаветызаціі, беларусізацыі і еўрапеізацыі.

Вяла сустрэчу Таццяна Вадалажская, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта.

Адам Міхнік і Таццяна Вадалажская. Пачатак

“Я так шмат сядзеў, што зараз лепш пастаю”, пачаў размову Адам Міхнік

Адам Міхнік: “Кампраміс — гэта хлеб і віно дэмакратыі”

Уладзімір Мацкевіч

Адам Міхнік: “Няма ні аднаго аргументу на карысць таго, каб знішчыць праўду”.

Таццяна Вадалажская

Фота: Андрэй Кот.

Пра змест размовы с Адамам Міхнікам можна ПАЧЫТАЦЬ ТУТ.

Таксама можна паглядзець невялічкі фрагмент дыскусіі. Відэа-версія сустрэчы будзе апублікавана пазней.

Глядзіце таксама: Адам Міхнік. Старонкі жыцця

Падзеі:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар