Таццяна Шчытцова: Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця

24 снежня 2016

Адкрытая лекцыя філосафа, прафесара Дэпартамента сацыяльных і палітычных навук ЕГУ Таццяны Шчытцовай “Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця” адбылася 21 снежня 2016 г. у Мінску ў межах цыкла  “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”, які Лятучы ўніверсітэт ладзіць пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь».

Cацыягуманітарныя (у тым ліку філасофскія) дыскусіі, якія вядуцца вакол новых адкрыццяў у галіне біятэхналогій, найчасцей за ўсё сканцэнтраваны на этычных праблемах і сацыяльных рызыках як наступствах гэтых адкрыццяў. Сцвярджаецца, што сучаснае біятэхналагічная развіццё – перш за ўсё, у той частцы, дзе аб’ектам магчымых інтэрвенцый і трансфармацый выступае сам чалавек, – пагражае нашаму базаваму самаразуменню, якое інтуітыўна схопліваецца намі ў паняцці «чалавечая годнасць». Не адмаўляючы слушнасці гэтага крытычнага падыходу, прапануем паглядзець на гэта з іншага боку і паразважаць пра ўнікальны эўрыстычны эфект, які нясуць некаторыя біятэхналагічныя навацыі для нашага маральнага самаразумення. Фігуральна кажучы: што важнага пра нас саміх могуць расказаць нам біятэхналогіі?

Глядзіце больш:

Цыкл лекцый і дыскусій “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”

Ніна Даніленка. Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі (Відэа)

Уладзімір Мацкевіч: Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса (Відэа)

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар