Уручэнне першай прэміі імя Міхала Анемпадыстава

08 красавіка 2019

7 красавіка ў Мінску ўпершыню ўручылі прэмію за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава.

Узнагароду атрымаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку да кнігі “Віленскі покер” аўтарства літоўскага пісьменніка Рычарда Гавяліса, беларускі пераклад якой выйшаў у выдавецтве “Логвінаў”.

Цырымонія ўручэньня прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Паэтка, перакладчыца, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Таццяна Нядбай.

Таццяна Вадалажская, каардынатар “Лятучага ўніверсітэта”, нагадала адну з улюбеных ідэй Міхала Анемпадыстава: паўстанне прасторы вакол культурных дамінантаў, і дадала, што арганізатарам вельмі хацелася б, каб прэмія выконвала менавіта гэтую функцыю: заданне такіх дамінантаў, якія б натхнялі творцаў і насычалі культурную прастору.

Таццяна Вадалажская, “Лятучы ўніверсітэт”.

Па словах старшыні Беларускага саюзу дызайнераў Змітра Сурскага, адна з мэтаў прэміі – дапамагчы беларускай культуры скараць новыя вышыні.

Кіраўнік Саюзу дызайнэраў Беларусі Зміцер Сурскі. Фота “Рыдыё Свабода”.

Цырымонія ўручэньня прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Фота “Радыё Свабода”.

Павел Ляўфер, ТАА “H&L”, фонд “Адкрытая культура”. Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu.

У журы прэміі ўвайшлі пісьменнік, мастак Адам Глобус, літаратарка Вольга Бабкова, дызайнэр Уладзімір Цэслер, пісьменнік, мастак Артур Клінаў, мастачка Антаніна Слабодчыкава, дызайнэрка Алена Дашкевіч, дызайнэр Юрый Тарэеў, мастачка і паэтка Васіліса Паляніна.

Прэмію ад імя журы ўручаў Адам Глобус. Паводле яго, вокладка “Віленскага покеру” выйшла ў пераможцы бясспрэчна, набраўшы найбольшую колькасць балаў сябраў журы па дзесяцібальнай шкале. “Я думаю, што Міхалу гэтая вокладка б страшэнна спадабалася”, – адзначыў Адам Глобус.

Сябра журы, пісьменнік, мастак Адам Глобус.

Уручэнне прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Адам Глобус аб’яўляе пераможцу. Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu.

Адам Глобус, Таццяна Нядбай і кнігавыдавец Ігар Логвінаў. Фота “Радыё Свабода”.

Пасля ўручэння прэміі Кася Камоцкая і Лявон Вольскі праспявалі некалькі песень на словы Міхала Анемпадыстава з “Народнага альбому”.

Кася Камоцкая спявае песні з “Народнага альбому”.

Лявон Вольскі. Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu.

Грыгорый Кацнэльсон – мастак, графік, афармляе кнігі ўласнага выдавецтва “Асф-АльтЪ ИЗДАТ”, як ілюстратар супрацоўнічае з піцерскім часопісам “ЧИЖ И ЁЖ” ды іншымі выданнямі. Падчас працы над вокладкай да “Віленскага покера” ён стварыў шэсць мастацка-графічных варыянтаў, яго творы экспанаваліся на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.

Выдавец Ігар Логвінаў. Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Усяго на прэмію намінаваліся больш за 60 кніг, акрамя пераможцы фіналістамі сталі:

  • Анатоль Лазар – Чарльз Букоўскі “Чытво”, выдавецтва “Логвінаў”;
  • Аляксандр Лучына – VEHA “Найлепшы бок”, выдавецтва “Янушкевіч”;
  • Арцём Масюкевіч – Святлана Алексіевіч “Галасы Утопіі”, выдавецтва “Логвінаў”;
  • Агата Пойзан – укладальніца Алена Лапцёнак «Вясна 2017», праваабарончы цэнтр “Вясна”;
  • Анастасія Стальмахова – Вольга Шпарага “Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии», выдавецтва Медысонт”;
  • Святлана Татарнікава – Уладзімір Ягоўдзік, Павел Татарнікаў «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка: беларускія народныя казкі», выдавецтва “Медыял”;
  • Сяргей Шаматульскі – Павел Касцюкевіч «Бульба ў райскім садзе», Вольга Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых», выдавецтва “Логвінаў”;
  • Уладзіслава Юрчанка – Антон Кулон “Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС”, выдавецтва “Галіяфы”.

Кнігі, вокладкі якіх патрапілі ў шорт-ліст прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Фота “Радыё Свабода”.

Прэмія імя Міхала Анемпадыстава заснаваная сёлета ў памяць пра дызайнера, паэта, фатографа, публіцыста, культуролага, які пайшоў з жыцця год таму. Ініцыятыва належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і “Лятучым універсітэтам”, а таксама польскім партнёрам ТАА “H&L” і фонду “Адкрытая культура”.

Генеральным партнёрам выступіў незалежны тэлеканал “Белсат”, прэмія ладзіцца ў межах грамадскай кампаніі “Беларускамоўныя”.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар