СТАНЬ СА-ФУНДАТАРАМ ЛЯТУЧАГА!

З 2009 года Лятучы ўніверсітэт стварае інтэлектуальны асяродак для развіцця мыслення і адукацыі. Нам важна, каб існаванне і справа ўніверсітэта была клопатам беларускай супольнасці і найменьш залежыла ад знешніх абставін.

Калі Вы лічыце нашую дзейнасць вартай працягу і развіцця – зрабіце свой унёсак! У кожнага  ёсць магчымасць стаць са-фундатарам Лятучага ўніверсітэта. 

Для гэта ёсць 2 спосабы:

  1. Пералічыць грошы на рахунак дабрачыннага фонду Лятучага ўніверсітэта ў Літве праз PayPal                        
  2.  Ахвяраваць грошы наяўнымі (з афармленнем афіцыйнай дамовы ахвяравання).  Для гэтага напішыце на адрас flyuniby@gmail.com і мы скантактуемся з Вамі.

 

Лятучы ўніверсітэт – асяродак мыслення. Тыя хто прагне, знаходзіць тут новыя ідэі і праблемы, метады і падыходы да мыслення, кола суразмоўцаў, а таксама выбітных мысляроў, разам з якімі можна рушыць у невядомае і адказваць на выкліку часу.

За гэтыя гады мы разам прайшлі больш за 60 розных курсаў і школаў,  выдалі “Анталогію беларускага мыслення 2000-205” і “Колер Беларусі”, папрацавалі на семінарах, штогадовых канферэнцыях і летніх школах, сустракаліся з інтэлектуаламі і дзеячамі культуры на публічных лекцыях. Мы імкнуліся, каб прастора мыслення была дасяжная для ўсіх, хто гэтага пажадае. Шмат хто з сяброў супольнасці ўклаў свае ідэі, вольны час, сілы і грошы ў тое, каб мы рухаліся далей.

Нашае развіццё залежыць толькі ад нас!

Усе сродкі будуць пералічаны на рахунак Дабрачыннага фонду Лятучага ўніверсітэта ў Літве (Labdaros ir paramos fondas “Skraidantis Universitetas”, registration code 302935397) і будуць выкарыстаныя на наступныя накірункі дзенасці:

  • развіццё дыстанцыйнай платформы  
  • арганізацыя семінароў і даследаванняў 
  • арганізацыя публічных лекцый і дыскусій

  • Сяргей Казлоўскі
  • Іван Краўцоў
  • Кацярына Каралёва
  • Мікалай Ашуркевіч
  • Цімафей Падвіцкі
  • Герман Стражынскі