Публічныя лекцыі і дыскусіі

Urbi et Orbi

“URBI ET ORBI”  – “Гораду і Свету” – фраза, якая калісьці адкрывала Рымскія абвяшчэнні, а затым стала назвай Папскага блаславення.“Urbi et Orbi” – гэта форма публічнага і грамадскі значнага выказвання, якая прэтэндуе на тое, каб станавіцца арыенцірам і ў грамадскім, і ў індывідуальным жыцці грамадзян. У сучасным свеце,  перапоўненым інфармацыяй, ідэялогіямі, ведамі і меркаваннямі, здаецца, што ўжо амаль не засталося месца для такіх форм. Але яны насамрэч яшчэ больш запатрабаваныя там, дзе не хапае аўтарытэтаў нацыянальнага маштабу, не вырашаныя, і нават не пастаўленыя, многія праблемы развіцця краіны: яе культуры, гісторыі, грамадскага жыцця. Серыя публічных лекцый  “Urbi et Orbi” працягвалася з  2011 па 2015 год. За гэты час абдылося больш 50 прамоў.

Сярод выступоўцаў: У.Мацкевіч, ЮЧарняўская, С.Харэўскі, І.Бабкоў, І.Дубянецкая, А.Манаеў, А.Чубрык, У.Вялічка, Г.Сагановіч, П.Баркоўскі, П.Рудкоўскі,  Д.Іваноў, Г.Мажэйкіс, А.Танкачова, А.Чэрп, У.Нікіцін, А.Смялянчук, Д.Міхадюк, К.Вулхайзер, П.Данэйка, А.Андрэеў, І.Сухій, М.Скобла, В.Акудовіч, Т.Шчытцова, С.Дубавец, Я.Радына, І.Герасіменка ды іншыя.

Адкрытыя лекцыi «Галоўнае пытанне»

У межах серыі “Галоўнае пытанне”  сябры калегіума Лятучага ўніверсітэта самыя розныя сацыяльныя, гуманітарныя і культурныя праблемы, але ўсе яны аб’яднадыя тым, што з’яўляюцца кропкай прыцягнення інтэлектуальных высілкаўу сучаснай сітуацыі.

Прамоўцамі ў межах серыі выступілі: Ірына Махоўская, Алег Дзярновіч, Вячаслаў Бабровіч, Аксана Шэлест,  Міхаіл Барярын, Тацяна Вадалажская, Уладзімір Мацкевіч, Алесь Смалянчук, Міхал Анемпадыстаў, Святлана Карасёва, Ігар Бабкоў, Алесь Разанаў.

Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні

“Беларуская мара”, утопія – гэта агульнае неба, пад якім ёсць магчымасць будаваць свае асабістыя траекторыі, рэалізоўваць праекты ці  разгортваць дзейнасныя праграмы. Усё больш мы назіраем, што мінулыя арыенціры самага  рознага кшталту  (камунізм, еўрапейскі свет, дэмакратыя, беларуская нацыя і інш.) разбураюцца пад ціскам заганаў рэалізацыі, сегментацыі і індывідуалізацыі “свету”. “Неба” зніжаецца, прастора ўяўленняў і мараў становіцца ўсе прасцей.

Падчас публічных лекцый глабальныя праблемы сучаснасці разглядаюцца на прыкладзе самых розных сфераў жыцця і дзейнасці чалавека  – ад музыкі, філасофіі і медыя да інтэлектуальных сістэмаў.

Сярод выступоўцаў: Ніна Даніленка, Уладзімір Батаеў, Аляксей Крывалап, Уладзімір Галянкоў, Сяргей Сахараў, Тацяна Шчытцова, Уладзімір Мацкевіч, Яраслаў Бекіш, Зміцер Задорын, Сцяпан Стурэйка ды іншыя.

Спадчына Ігната Абдзіраловіча

У межах Году беларускага мыслення  Лятучы ўнівэрсітэт  у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі”, курсамі беларускай мовы “Мова Нанова” падрыхтаваў інтэлектуальны падарунак для беларусаў – цыкл шасці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча. У межах гэтага цыклу сваімі разважаннямі і рэфлексіямі дзеляцца сучасныя беларускія філосафы: Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая,  Міхаіл Баярын, Валянцін Акудовіч, Сяргей Дубавец.  Завяршаецца цыкл дыскусіяй  “Адвечным шляхам” у стогадовай перспектыве”.