Колер Беларусі

Міхал Анемпадыстаў, Вільнюс, Кніжны дом "Логвінаў", 2017
Рэцэнзія В.Лабачэўскай

У дызайнерскім альбоме Міхал Анемпадыстаў прадстаўляе чытачу дакладна адабраны ім фотарад і разлічвае на суаўтарскую рэцэпцыю, здольнасць убачыць навакольны свет праз прызму прапанаванай аўтарскай оптыкі. Візуальныя матэрыялы кожнага з раздзелаў: “Белы”, “Чорны”, “Чырвоны”, “Сіні. Блакітны”, “Шэры”, “Залаты. Жоўты”, “Зялёны” суправаджаюць разгорнутыя аўтарскія тэксты. Гэта экскурсы ў культуралогію колераў. Кожны колер прадстае як прадукт культуры, для якога на пэўным этапе гісторыі з’яўляецца адпаведная назва, увасабляючы ягоны знакавы сэнс, сімвалічную інфармацыю, маркёрныя функцыі. 

Кніга  выдадзеная ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.

Код прысутнасці

Анталогія беларускага мыслення 2000-2015. Вільнюс, Кніжны дом "Логвінаў", 2016.
Рецэнзія Л.Міхеевай

Зборнік  змяшчае тэксты беларускіх інтэлектуалаў, якія ў найбольшай ступені рэпрэзентуюць працэс развіцця беларускага мыслення пачатку ХХІ ст. У кнігу ўвайшлі працы, вельмі розныя па формах мыслення, жанрах і тэмах. Сярод аўтараў – выбітныя эсэісты і прафесійныя аналітыкі, навукоўцы і паэты, грамадскія дзеячы і метафізікі. Анталогія з’яўляецца не проста калекцыяй асобных тэкстаў, але і дыялогам, які разгортваецца праз спрэчкі, узаемнае пазіцыянаванне, прамое ці ўскоснае цытаванне, перагуканне тэмаў і ідэй. Сабраныя разам тэксты адлюстроўваюць дыяпазон выклікаў і пошукаў беларускага мыслення на пачатку новага стагоддзя.

Зборнік адрасаваны ўсім зацікаўленым у разуменні стану інтэлектуальнай прасторы і развіцця традыцыі беларускага мыслення, даследчыкам і тым, хто імкнецца ўвайсці ў гэтую прастору, стаўшы яе часткай і дзейнай асобай.

Цытуй сваё!

Зборнік цытатаў беларускіх інтэлектуалаў, мысляроў і дзячоў культуры. Мінск, 2015

Адна з асаблівасцяў культуры — яе пераемнасць. Мы пераймаем, назапашваем альбо забываем, дадаём сваё і перадаём увесь гэты набытак тым, хто ідзе за намі. Мы цытуем каго заўгодна, толькі не тых, хто нарадзіўся і жыў на нашай зямлі, дыхаў тым самым паветрам, быў часцінкай нашай гісторыі, а значыцца, і нас саміх. Кожная трапна і ёмка выказанная думка — наш супольны нематэрыяльны скарб, цагліна ў тым, што мы сёння называем беларускай культурай, яшчэ не да канца ўсведамляючы яе архітэктуру і вонкавыя межы. Не так важна, на якой мове былі выказаныя тыя думкі, з якіх паўстаў наш Беларускі Дом. Важна тое, ці спрыялі яны яго паўстанню, ці тлумачылі на свойскі лад жыццё і свет белы.

Гэты зборнік паўстаў як вынік кампаніі шэрагу грамадскіх ініцыятыў і арганізацый, якія заклікалі звярнуцца да найлепшага з беларускай думкі і скласці разам збор з цытатаў беларускіх мысляроў, мастакоў, грамадскіх дзеячоў. Да складання анталогіі айчыннай думкі далучылася шмат людзей, якія дасылалі больш як 250 цытат на адрас праекта.

Спампаваць

Інтэлектуальная сітуацыя

"Палітычная сфера" № 21 (2) 2013.

 

 

 

 

 

Нумар часопіса “Палітычная сфера” пад назвай “Інтэлектуальная сітуацыя” выйшаў паводле адмысловай канферэнцыі Лятучага ўніверсітэта «Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі: абставіны і самавызначэнне мыслення»(снежань, 2012). У часопіс увайшлі тэзісы асноўных дакладаў Уладзімера Мацкевіча, Валянціна Акудовіча, Тацяны Шчытцовай, Тацяны Вадалажскай, Ігара Падпорына, Аляксандра Сарны, Паўла Баркоўскага і Вячаслава Бабровіча. 

Для гэтага нумара было праведзена апытанне выбітных навукоўцаў і інтэлектуалаў, адносна актуальнай сітуацыі. Сярод адказаў можна знайсці разважанні Алега Манаева, Сяргея Дубаўца, Алеся Краўцевіча, Пётра Рудкоўскага ды іншых.

Спампаваць

Университет: дискуссия об основаниях

Владимир Мацкевич, Павел Барковский. Серия «Universitas Ludens», Минск, Издатель И.П.Логвинов, 2011.

 

 

 

 

В книгу вошли: цикл лекций Владимира Мацкевича «Культурная политика и идея университета», прочитанный осенью 2009 года, и цикл статей Павла Барковского «Об идее и миссии университета в будущей Беларуси», опубликованных на портале экспертного сообщества Беларуси «Наше мнение» в 2010 году. Оба цикла посвящены обсуждению идеи современного Университета. Вместе они представляют собой развернутую во времени дискуссию об основаниях программы создания Университета в Беларуси, которая начала свою реализацию в 2009 году.

Данная дискуссия представляет интерес не только в рамках практики создания университета, но и в более широком контексте обсуждения широкого круга актуальных проблем связанных с образованием, академическими свободами, автономией и мышлением в Беларуси и Европе.

Спампаваць

Менеджмент в системе образования: теория и практика инновационной подготовки профессионалов

Светлана Мацкевич, Серия «Universitas Ludens», Минск, Издатель И.П.Логвинов, 2011

 

 

 

 

Данное издание представляет собой результат теоретического анализа беларусской системы образования в контексте проведения реформ в сфере управления, подготовки и переподготовки менеджеров образования.
Книга предназначена для государственных служащих, принимающих решения о развитии систем образования, научных работников, аспирантов и докторантов, студентов педагогических и управленческих специальностей.

Спампаваць

Десоветизация в контексте трансформации беларусского общества

Под редакцией Владимира Мацкевича. Вильнюс, 2012. – 162 с.

 

 

 

 

Советское прошлое в самых разных формах своего проявления продолжает оказывать существенное влияние на состояние современной Беларуси. Сборник оформляет результаты исследования, проведенного Летучим университетом и Центром европейской трансформации в 2012 году. Исследование было посвящено состоянию процессов десоветизации в различных сферах жизни и деятельности в Беларуси: труда и занятости, науки, предпринимательства, праздничной культуры и пр.

Книга предназначена для широкого круга исследователей, культурных и общественных деятелей, включенных в процессы трансформаций постсоветских стран, а также для всех интересующихся ходом и состоянием этих процессов.

Спампаваць

Беларусь для пачаткоўцаў: ад разумення да дзеяння

Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў. Мінск, Выдавец Логвінаў І. П., 2012

 

 

 

 

Зборнік уключае 4 невялікія асобныя кніжкі, якія былі падрыхтаваны і выдадзены ў розныя гады ў агульнай серыі «Беларусь для пачаткоўцаў». У прапанаваных кнігах распрацоўваюцца тэмы развіцця супольнасцей, якасці і ладу жыцця, пераацэнкі каштоўнасцей у гісторыі і культуры Беларусі, а таксама грамадзянскасці і грамадзянскай адукацыі. Мэта серыі «Беларусь для пачаткоўцаў» — прадумаць важныя для развіцця краіны тэмы «тут і цяпер», у Беларусі, з уключэннем усіх абставінаў і кантэкстаў, усіх суб’ектаў і пазіцый. Кнігі прапануюць разам з аўтарамі арганізаваць сваё мысленне, а затым і дзейнасць у тых ці іншых сферах. 

Зборнік будзе цікавым для даследчыкаў і практыкаў, якія займаюцца развіццём Беларусі.

Спампаваць

Правовое регулирование финансовой деятельности некоммерческих организаций в Беларуси

О. И. Смолянко. — Минск: Логвинов И. П., 2012.-117 c.

 

 

 

 

 

В данное издание вошли статьи, посвященные теоретическим и практическим вопросам правового регулирования финансовой деятельности некоммерческих организаций: пожертвований, членских взносов, безвозмездной (спонсорской) помощи, иностранной безвозмездной помощи, международной технической помощи, предпринимательской деятельности. Отдельное внимание уделено проблемам государственного финансирования и поддержки некоммерческих организаций.

Спампаваць
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.