Чарговая праектная сесія адбылася 1-3 траўня 2014 года.
У ідэю Лятучага ўніверсітэта закладаліся амбіцыйныя планы па пошуку і ўвасабленню новых формаў існавання і развіцця сучасных універсітэтаў. За некалькі год мы ўтварылі ўстойлівую і заўважную пляцоўку ў альтэрнатыўнай інтэлектуальнай і адукацыйнай прасторы, але гэты стан далёкі ад таго, каб казаць пра выкананне мэтаў. Знешнія абставіны жыцця інэлектуальнай супольнасці не даюць падставаў чакаць, што мы знойдзем сабе месца ў інстытуцыялізаванай прасторы.
Таму пошук сваіх формаў неабходны, і ён толькі пачынаецца. Але як арганізаваць гэты пошук? Хто гатовы да яго?
Пабудаваўшы падмуркі для развіцця Лятучага ўніверсітэта, мы стаім перад выклікам: здолее супольнасць узяць на сябе адказнасць за далейшае развіццё ці будучыня Лятучага ўніверсітэта будзе вырашацца вузкім колам людзей? Досвед ЕГУ няўмольна даказвае, што супольнасць можа і спазніцца, страціўшы магчымасці вызначаць шляхі развіцця ініцыятывы.
Галоўная супярэчнасць і дылема нашага развіцця сёння:
- “Гуманітарная немагчымасць супольнага самакіравання Лятучым універсітэтам”
- “Неабходнасць самакіравання як базавай ідэі і каштоўнасці ў развіцці Універсітэта”
Гэтыя праблемы і абмяркоўваліся цягам сесіі.
“Сегодня Летучий университет испытывает сложности, поскольку его инфраструктура значительно опережает в развитии то сообщество, для которого она создавалась. На проектной сессии это формулировалось как нехватка людей, разделяющих миссию Университета (причем «разделение миссии» в разные моменты понималось очень широко, от знакомства с базовыми текстами до деятельного воплощения через участие в управлении)”, – з тэкста Віолы Ярмаковай “По итогам проектной сессии: Самоуправление как интеллектуальный вызов”.
“Первая каверза состоит в том, что, отвечая на этот вопрос без объективации его, легко впасть в воспитательный пафос, начать чего-то требовать друг от друга, выяснять отношения и оценивать персональные вклады. Это самое глупое, из того, что мы можем сделать, отвечая на такие вопросы”, – рэфлексія па выніках ад Уладзіміра Мацкевіча “Самоуправление и самоорганизация в Летучем университете”.
“Значна большыя праблемы –адсутнасць веды пра гэты мэты і місію. Няведанне са свайго боку з’яўляецца моцным фактарам цяжкасцей у развіцці. Калі проста казаць, большасць ініцыятываў і ідэй, якія паступаюць як прапановы Лятучаму фармулююцца без уліку гэтых адмысловых мэтаў і памкненняў”, – з дакладу Таццяны Вадалажскай “Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі”, прачытанага падчас праектный сесіі.
Даклад Таццяны Вадалажскай “Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі”