Беларускі Калегіюм аб’яўляе набор на 2018/2019 навучальны год

09 кастрычніка 2018

У 2018-2019 годзе Беларускі Калегіюм прапануе навучанне па чатырох спецыялізацыях.

Філасофія / літаратура: У аснове творчая майстэрня Валянціна Акудовіча “Тэорыя і практыка пісьма”. 

Інтэлектуальныя гісторыі Усходняй Еўропы: У аснове семінар Ігара Бабкова “Гісторыя беларускай думкі”.

Параўнальныя даследаванні цывілізацый: У аснове семінар Ірыны Дубянецкай “Культурныя коды цывілізацыі Захаду”.

Культурная аналітыка: У аснове семінар-практыкум Максіма Жбанкова “Вербальны дызайн культурнага тэксту”.

Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка, заняткі ў Беларускім Калегіюме пачнуцца з лістапада.

Беларускі Калегіюм – першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе. Выкладчыкі БК – вядомыя ў Беларусі і свеце інтэлектуалы, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты. Праграмы БК не дублююць праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Навучанне ў Беларускім Калегіюме бясплатнае. Сертыфікат БК не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе трэба ЗАПОЎНІЦЬ АНКЕТУ і даслаць уласныя тэксты (для накірункаў “Філасофія/літаратура” і “Культурная аналітыка”).

Пачатак заняткаў: з лістапада 2018 г.

Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка 2018 г. уключна.

Падрабязна пра паступленне і навучанне: http://belcollegium.org/application/.

Дадатковая інфармацыя:

info@belcollegium.org

https://www.facebook.com/kalegium/