
9-12 лістапада ў культурным цэнтры “Корпус” адбыўся форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі “Homo (Im) Perfectus” – падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
На дыскусіях, выставах, форум-тэатры і чытках п’ес мы задаваліся пытаннямі аб межах цялеснасці і здароўя, біятэхналогій і чалавечнасці, этыкі прагрэсу.
ПЕРШЫ дзень Форума адзначыўся адкрыццём выставы і лекцыяй Уладзімера Мацкевіча “Чалавек і яго мяжы: этычныя намаганні і культура“
Фота: Ганны Шарко
На ДРУГІ дзень мы разважалі пра “Медыкалізацыю і суб’ектнасць пацыента/ткі” разам з сацыёлагам Аксанай Луцкай.
А затым апынуліся ў драматычнай сітуацыі форум спектакля “СУРМАМА”, падрыхтаванага тэатрам “Крылы Халопа” і змаглі прайсці, абмеркаваць і паспрабаваць змяніць складаныя моманты сурагатнага мяцярынства. Спектакль уключаў у сябе анлайн і афлайн фармат, што надавала яшчэ прастору для разумення сучаснага “чалавечага”.
Фота Ганны Шарко
ТРЭЦІ дзень Форума прапаноўваў усім жадаючым экскурсію ад стваральнікаў выставы “Граница человеческого” Л.Каўцяк, В.Пракнкевіч, Антаніны Івановой і ВІА “Красный борщевик”.
Далей адбылася дыскусія па тэме “Covid-19: этычныя, культурныя і сацыяльныя выклікі” з удзелам А.Фаменка, Я.Ганчаровай, Ф.Біканава і М.Галабародзькі
Фота: Таццяны Капітонавай
У ЧАЦЬВЕРТЫ дзень на Форуме прагучала чытка п’есы М.Багаслаўскага #НИЧЕГОСВЯТОГО, а затым адбылася завяршальная дыскусія “Медыцынскія і сацыяльныя нормы, хто і як іх змяняе?” , у якой прынялі ўдзел Т.Шчытцова, А.Іванова, В.Сакольчык, А.Вітушка, А.Грыбаедаў, Г.Казлова.
Фота: Таццяны Капітонавай
Неўзабаве мы прапануем анлайн экскурсію па выставе і сваю рэфлексію праблемы, якія былі асэнсаваныя падчас праекту.