9-12 лістапада ў культурным цэнтры “Корпус” пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі “Homo (Im) Perfectus” – падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
На дыскусіях, выставах, форум-тэатры і чытках п’ес можна задацца пытаннямі аб межах цялеснасці і здароўя, біятэхналогій і чалавечнасці, этыкі прагрэсу і разам шукаць на іх адказы.
У час, калі медыцына займаецца не толькі лячэннем, але і паляпшэннем чалавека, мы ўсе ператвараемся ў пацыентаў.
Зараз у кожнага ёсць права адрэдагаваць сваё цела і эмоцыі з дапамогай лекаў і працэдур. Да некаторых тэхналогій мы ўжо прызвычаіліся – медыкаменты і хірургічныя аперацыі сталі зразумелай часткай нашага жыцця. Але біятэхналогіі не стаяць на месцы і тое, што здавалася фантастыкай, стала нашай рэальнасцю: эмоцыі можна “паправіць” антыдэпрэсантамі, дзіця за вас можа выносіць іншая жанчына, рэдагаванне генаў стала даступнай працэдурай.
Узнікае шэраг пытанняў:
Ці застанецца ў нас хоць нешта чалавечае, калі мы адрэдагуем усё – ад эмоцый да саміх генаў?
Ці зменіць медычны прагрэс грамадства?
Ці гатовыя мы да зменаў, якія ўжо адбываюцца?
Цяпер пра гэта кажуць толькі навукоўцы, медыкі і юрысты. Мы хочам абмеркаваць гэтыя пытанні з вамі.
Форум пройдзе 9-12 жніўня ў культурным цэнтры “Корпус”
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Беларусі, на некаторыя афлайн падзеі з праграмы будзе патрэбна папярэдняя рэгістрацыя. Падрабязную інфармацыю чытайце ў нашых Facebook і Instagram.
4 ДНІ – 4 ФАРМАТЫ:
форум-тэатр, чытка п’есы, выстава, дыскусіі
9 лістапада (панядзелак)
18.00 – Адкрыццё Форуму. Лекцыя «Чалавек і яго мяжы: этычныя намаганні і культура». Уладзімір Мацкевіч.
10 лістапада (аўторак)
18:00 – 19:00 – “Медыкалізацыя і суб’ектнасць пацыента/ткі: сустрэча-гутарка з сацыёлаягам”. Аксанай Луцкай (разам з праектам “Радзіны” https://radziny.by/);
19:00 – 22:00 – Форум-спектакль “СурМАМА” (Тэатр Крылы халопа).
11 лістапада (серада)
17:00 – 18:30 – Экскурсія па экспазіцыі выставы “Мяжа чалавечнасьці” з куратарам і аўтарамі;
19:00 – 21:00 – Дыскусія: “Covid-19: этычныя, культурныя і сацыяльныя выклікі”;
12 лістапада (чацьвер)
18:00 – 19:40 – «#НИЧЕГОСВЯТОГО» Чытка п’есы Н.Багаслаўскага (тэатр HomoСosmos), Абмеркаванне п’есы;
20:00 – 22:00 – Круглы стол “Медыцынскія і сацыяльныя нормы, хто і як іх змяняе?” Вынікі Форуму.
ПАДРАБЯЗНАЯ ПРАГРАМА І РЭГІСТРАЦЫЯ
10-13 кастрычніка прайшла арт-лабараторыя Лятучага універсітэта “Homo [im] perfect: даследаванне межаў, практыкі, права”, прысвечаная сацыяльных і культурных наступстваў тэхналагічных інавацый у медыцыне і біялогіі. Усе арт-праекты для форуму былі створаны па выніках гэтай лабараторыі.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць Лятучы Універсітэт, тэатр Крылы халопа, тэатр Homo Cosmos, праект “Радзіны”, а таксама мастакі, даследчыкі, лекары і юрысты. Мы аб’ядналіся, каб абмеркаваць яшчэ не вельмі папулярную ў Беларусі тэму: як біятэхналогіі змяняюць чалавека на ўзроўні цела, эмоцый і як гэта закранае прававыя аспекты.
Да сустрэчы ў Корпусе ў лістападзе!