12-14 красавіка адбылася праектная сесія пад назвай «Канцэпцыя адукацыі ў Лятучым універсітэце». У межах сессіі мы шукалі адказы на пытанні аб тым, куды і як далей развіваць адукацыйную лінію нашага ўніверсітэта, выбудоўвалі канцэпцю адукацыі.
Галоўнай мэтай гэтай падзеі было абмеркаванне і пошук пагаднення аб тым, што павінна быць зместам адукацыі і як трэба арганізаваць нашу дзейнасць і жыццё, каб гэты змест аформіўся і стаўся адметнай рысай Лятучага ўніверсітэта.
Распачаў сессію даклад Уладзімера Мацкевіча «Метадалагічныя ўводзіны: змест адукацыі як сістэмаўтваральны фактар». Мы атрымалі для далейшай працы агульную схему, праз напаўненне якой рухаліся наступныя тры дні.
Відэа: Агульнае паседжанне. Метадалагічныя ўводзіны: змест адукацыі як сістэмаўтваральны фактар. Даклад У.Мацкевича. Абмеркаванне
Хтосці слухаў і занатоўваў, хтосці бурна спрачаўся, хтосці ўважліва сачыў за дыскусіяй.
Затым прагучалі яшчэ два даклада па агульнай тэме «Змест адукацыі ў Лятучым універсітэце: канцэптуальныя прапановы» ад Таццяны Вадалажскай і Паўла Баркоўскага. У іх былі агучаны хутчэй дапаўняльныя, чым альтэрнатыўныя версіі зместу адукацыі. Што, зразумела, таксама не прайшло без пытанняў, спробаў паразумення і дыскусій.
Відэа: Агульнае паседжанне. Змест адукацыі ў Лятучым універсітэце: канцэптуальныя прапановы. Даклады Т.Вадалажскай, П.Баркоўскага. Абмеркаванне
Далей нас чакала праца ў групах, дзе былі абмеркаваны зробленыя прапановы, вызначана іх адэкватнасць ідэі Лятучага ўніверсітэта, а таксама сучасным тэндэнцыям у адукацыі, навуцы і інтэлектуальнай сферы.
Адна з групаў засяродзілася на ўласна «змесце адукацыі», другая — на «арганізацыі працэсаў», а трэцяя — на «камунікатыўных і педагагічных кампетэнцыях»
Вынікі працы презентавалі і абмеркавалі на супольным «пленары». У рэшце рэшт паразумеліся наконт таго, што мы не будзем вынаходзіць і вызначаць нейкае адзінае «правільнае» разуменне сучаснага мышлення (якое між іншым і з’яўляецца зместам адукацыі ўнверсітэта). Мы павінны так будуваць працу, каб заўсёды ісці да яго, клапаціцца ў кожным сваім дзеянні і несупынна высвятляць, падштурхоўваючы адзін аднаго у спэчках і канкурэнцыі падыходаў.
Відэа: Агульнае паседжанне, прадстаўленне працы груп. Змест адукацыі Лятучага ўніверсітэта: вызначэнне і ўзгадненне розных канцэптуальных прапаноў. Выступы Д.Галіноўскага, П.Баркоўскага, У.Мацкевіча, Т.Вадалажскай, І.Дубянецкай.
Гэтак некалькі разоў пераходзячы ад групавой да супольнай працы мы паслядоўна абмеркавалі: «Умовы і абставіны рэалізацыі канцэптуальных прапаноў» і «Прапановы па парадку дзеянняў і крокаў рэалізацыі канцэпцыі». За гэты час закранулі шмат важных пытанняў ад развіцця індывідуальнасці і ідэнтычнасці праз «Іншага» да тэхналагічных прастасаванняў выбудовы асабістай адукацыўнай траекторыі і «табелі аб рангах» у Лятучым унверсітэце.
Відэа: Агульнае паседжанне, прадстаўленне працы груп. Межы, магчымасці, праблемы і цяжкасці рэалізацыі канцэптуальных прапаноў. Выступы І.Вядзеніна, П.Баркоўскага, Т.Вадалажскай, А.Казакевіча.
Відэа: Агульнае паседжанне, прадстаўленне працы груп. Перспектывы рэалізацыі канцэпцыі адукацыі Лятучага ўніверсітэта. Выступы І.Вядзеніна, В.Орышэвай, У.Мацкевіча.
Было сказана і прадумана шмат. Зараз мы значна больш разумеем пра тое куды і як нам рухаца і індывідуальна, і супольна. Мы атрымалі уяўленні пра месца адукацыі ў агульнай структуры і працэсах Лятучага ўніверсітэта, уяўленні пра змест адукацыі — тое, што перадаецца ў адукацыйнай дзейнасці і застаецца пасля яе, уяўленні пра арганізацыю адукацыйнай дзейнасці ў Лятучым універсітэце.
Відэа: Падвядзенне вынікаў.
Засталося «сабраць» ды аформіць усё гэта і для сябе і для больш шырокага кола. Наступная праца нас чакае на ўніверсітэцкіх семінарах і на летніку, а таксама ў асабістых адукацыйных і інтэлектуальных шляхах.