МЕТАДАЛАГІЧНАЯ ШКОЛА МАГІСТРАЎ ГУЛЬНІ

Кіраўнікі: Уладзімір Мацкевіч і Тацяна Вадалажская.

У межах школы беларуская метадалагічная супольнасць прапануе інавацыйны падыход да адукацыі. Мы арыентуемся не на прафесіі, дысцыпліны ці тэмы, а на фармаванне асобай формы мыслення, дзеяння і ладу жыцця –“Homo ludens”. Чалавек гуляючы  – гэта нашае бачанне антрапалагічнай перспектывы сучаснага чалавека, якая скіравана на асваенне мыслення для гуманітарнай практыкі ва ўмовах множнасці сусветаў. Мы запрашаем удзельнікаў падчас навучання выбудаваць з сабе  “Homo ludens” праз супольнае засваенне метадаў, падыходаў і практыкі самаарганізацыі і самавызначэнняНа гэтым шляху мы прапануем напрацаваны ў метадалагічным падыходзе спосабы мыслення, самавызначэння і стасункаў са светам.

У праграму школы ўваходзяць:

  • засваенне базавых метадаў і падыходаў метадалагічнай працы (анталагічная праца, схематэхніка, рэфлексія і праблематызацыя, праграмаванне, гульняпрактыка),
  • праца з асабістай адукацыйнай і кар’ернай траекторыяй
  • самавызначэнне і арганізацыя асабістай і супольнай дзейнасці арыентаванай на Беларусь (даследаванні, праекты і г.д.),
  • асваенне разнастаўных формаў  актуальнага беларускага мыслення “тут і цяпер”
  • арганізацыя і ўдзел ва Універсітэцкай гульні
  • удзел у клубная прасторы метадалагічнай супольнасці

У працы школы будуць браць удзел асноўныя чальцы метадалагічнай супольнасці: Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская, Андрэй Ягораў, Аксана Шэлест, Зміцер Галіноўскі і інш. 

У школу запрашаюцца тыя, хто:

–          маюць і свабодны час і лад жыцця для мыслення

–          маюць амбіцыі па сістэмных пераўтварэннях грамадства і гатовыя да “гульні ў Беларусь”

–          шукаюць адказаў на падставовыя пытанні і гатовыя  да радыкальных зменаў у сябе: карціне свету, метадах, ладу жыцця

Школа разлічана на 2 з паловай ўніверсітэцкія гады. Пачатак – студзень 2016,  сканчэнне – травень 2018 года.