
Пачыналі глядзець відэакурсы на платформе Лятучага, але не было з кім абмеркаваць і ў каго запытаць? Не было каму падштурхнуць, каб рухацца далей? Знаёмая сітуацыя?
Мы прыдумалі, як вам дапамагчы. Дакладней, як арганізаваць супольную працу і дапамогу ў вывучэнні новых курсаў.
Лятучы запрашае на новы адукацыйны фармат: групавое дыскусійнае самастойнае вывучэнне анлайн-курсаў (тут важныя і змястоўныя ўсе словы).
31 жніўня распачынаем працаваць над курсам Уладзімера Мацкевіча “Грамадзянская супольнасць: насуперак відавочнасці”
Як гэта будзе адбывацца?
Па выніках удзельнікі атрымліваюць сэртыфікаты.
Наша мэта – стварыць умовы, каб вы не проста праслухалі курс, але праверылі свае думкі і разуменні, пачалі сваю інтэлектуальную працу супольна з тымі, хто таксама шукае адказаў на пытанні і праблемы.
Курс Уладзімера Мацкевіча “Грамадзянская супольнасць: насуперак відавочнасці” – гэта магчымасць разабрацца ў падставах узнікнення і развіцця грамадзянскай супольнасці. Цягам вывучэння вы зразумееце, як звязана прыватнае і грамадскае меркаванне, як яны суадносяцца з грамадзянскай пазыцыяй. Разбярэцеся, у чым блізкія і чым адрозніваюцца дзяржава, нацыя, грамадзянская супольнасць. Прааналізуеце фактары, што спрыяюць развіццю грамадзянскай супольнасці, ці пагражаюць ёй.
Пачатак заняткаў – 31 жніўня. Заняткі будуць адбывацца кожны аўторак, увечары. Курс разлічаны на 8 заняткаў.
Для таго, каб далучыцца, зарэгіструйцеся, калі ласка, да 25 жніўня (уключна).