10-12 лютага – VI фестываль памяці Міхася Стральцова

31 студзеня 2017

Міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” быў заснаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-Цэнтрам у 2012 годзе.

Літаратурныя чытанні адкрыюцца вечарам 10 лютага ў Галерэі TUT.BY і на гэты раз будуць адбывацца ў юбілейны год для фестывальнага патрона – Міхасю Стральцову ў 2017-м магло б споўніцца 80 гадоў. Асноўнымі пляцоўкамі фестывалю, акрамя Галерэі TUT.BY, стануць клуб “Грай” і культурніцкая прастора “Тартак”. Сярод замежных хэдлайнераў сёлетняга фэсту – украінцы Сяргей Жадан і Марыяна Кіяноўская, расійская паэтка і спявачка Умка (Ганна Герасімава), літоўскія паэты Антанас Янінас і Данюс Гінталас, чэшскі пісьменнік Яхім Топал, шведская літаратарка Мары Лундквіст.

У межах фэсту адбудуцца паэтычныя чытанні, дыскусіі, прэзентацыі новых кніг, перакладчыцкі батл і літаратурна-рок-н-рольная “Ноч паэзіі”. Падрабязная праграма неўзабаве з’явіцца на афіцыйным сайце фестываля.

“Лятучы” таксама рэкамендуе:

Алесь Разанаў: Зацемкі з тэлефоннай будкі (Лекцыя-чытанне верша Міхася Стральцова “Пад шоргат кропель дажджавых…”).

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар