За гэты няпросты год мы не спыняліся і абнавілі калекцыю курсаў на нашай платформе. Іх ужо больш за 25, а яшчэ і гіды ды асобныя лекцыі. Лёгка разгубіцца.
Каб скласці план для сваіх мазгоў на бліжэйшы час, прапануем вам тэматычныя агляды.
Сёння наш даведнік для тых, хто шукае новага ў гісторыі і сучаснасці мастацтва звязанага з Беларуссю, а таксама цікавіцца культурай і мастацтвам ў часы грамадскіх пераўтварэнняў.
Гэтыя пяць курсаў дапамогуць вам адчуць подых мастацкага пошуку у розных момантах беларускай гісторыі, убачыць стварэнне новых формаў і сэнсаў.
Ці вы ведаеце, што самыя вострыя і цікавыя спектаклі сёння часцей за ўсё зроблены як дакументальныя? Відэа-курс “Дакументальны тэатр. Навошта нам рэальнасць на сцэне” ад Алены Мальчэўскай прапануе разабрацца з сучасным і назвычай цікавым фарматам тэарта, што працуе з балючымі праблемамі, шумае мову для іх агучвання. Адкуль узяўся дакументальны тэатр і як ён працуе з беларускай рэчаіснасцю, можна даведацца праз відэа-лекцыі і дадатковыя матэрыялы.
Гэта было ў 90-ыя. Гэта была “Новая хваля”. Фатографы шукали свой стыль і свой спосаб бачыць гэты свет і гэты час на зломе эпохаў. Вынайшлі свой стыль і адметнасць, якая была заўважана і ўвайшла ў сусветную гістрыю фатаграфіі. “Новая хваля” і Мінская школа фатаграфіі – курс Сяргея Кажэмякіна ўвядзе вас у дзівосны свет андэграўнду, які з часам становіцца сусветным багаццем.
Сацыяльныя выбухі і выбухі культуры як курыца і яйка звязаныя паміж сабой. Нараджэнне новых ідэй, формаў, стылю, мовы і нават карцін сусвета – усё гэта адбывалася ў беларускай культуры і на беларускай зямлі і 100 год таму. Гэтым падзеям прысвечаныя яшчэ два курсы і гід-агляд.
“УНОВІС: віцебская гісторыя сусветнай культуры”, курс Таццяны Катовіч, якая раскрывае сутнасць фенамена новай мастацкай школы, што паўстала ў Віцебску ў 1920-ых гадах. Нарэшце можна зразумець, навошта было малаяваць гэты чорны квадрат і іншыя загадкавыя фігуры і лініі.
“(Не)растраляная паэзія” – курс, паводле аднаіменнага праекту. Лекцыі, імены, артыкулы, фатаграфіі, вершы, песні і фільмы – усё гэта складаецца ў шырокую яскравую і трагічную карціну росквіту і забойства маладой беларускай культуры 20-30-ых гадоў ХХ стагоддзя.
І завяршыць гэтую тэму мы прапануем гідам аглядам па выбітнаму філасофскаму твору, “Адвечным шляхам. Ігнат Абдзіраловіч”. Амаль невядомае эсе праз сто гадой становіцца важнай кропкай разумення беларускага шляху, супярэчнасцяў і праблем культуры, формаў стварэння будучыні. Мы агучылі эсе і падабралі шмат матэрыялаў для таго, каб глыбей у ім разабрацца. Творачы зруйнуем!
Не заблукайце ў новых магчымасцях!
Вучымся Думаць Беларусь на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта!