
На дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта мы збіраем новую калекцыю, якая можа стацца гідам у гэты надзвычайны час: “«СВЕТ, ЧАЛАВЕК, COVID19. РЭФЛЕКСІЯ ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ»
Пандэмія COVID-19, якая ахапіла ўвесь свет, ставіць выклікі не толькі медыцыне і эканоміцы, але сацыяльным інстытутам. Абвастраюцца супярэчнасці і дылемы нашага жыцця, высвечваюцца тыя праблемы, што былі схаваныя пад больш яскравыя з’явы.
Інтэлектуалы ўсяго свету амаль адразу ўключыліся ў публічнае абмеркаванне і рэфлексаванне таго, што адбываецца.
У гэтым “гідзе” мы збіраем публікацыі філосафаў, сацыёлагаў, эканамістаў і публічных інтэлектуалаў, у якіх яны асэнсоўваюць сітуацыю крызы і новыя выклікі, што паўстаўць перад грамадствамі і чалавецтвам цалкам.
Мы звяртаемся да замежных і беларускіх інтэлектуалаў, каб сачыць за ходам думкі, якая разгортваецца падчас значных сацыяльных, культурных і антрапалагічных зменаў:
Дадаецца. Сачыце за абнаўленнямі