28 жніўня 2021
З 4 жніўня Уладзімір Мацкевіч у палоне ў беларускага рэжыму. Яму прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле 342 ч.1. Цяпер ён знаходзіцца на Валадарцы (СІЗА №1).
 
“На волі будзеш больш карысна, чым у турме”, – частая фраза беларусаў, якой перасцерагаюць сяброў ад верагоднасці быць затрыманымі.
У выпадку з затрыманнем філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, гэта перасцярога не працуе. За філосафа працуюць ідэі.
 
Свабода і распаўсюджванне ідэй залежыць ад нас, каманды Мацкевіча. І ад вас.

Мы – каманда Мацкевіча – распачынаем кампанію Уладзімір МАЦКЕВІЧ. філосаф_у_турме, каб не перапыняць сувязь з жывой думкай, з ідэямі і прапановамі, каб працягваць самае галоўнае і самае важнае для нашага сябра, калегі і настаўніка.

# философ_в_тюрьме #philosopher_in_prison, # філосаф_у_турме
 
 

Навошта?
Каб і ідэі Мацкевіча працягвалі працаваць. Бо толькі так мы зможам перамагчы, і ўсе, хто цяпер у палоне выйдуць на свабоду.

Як?
1. Запрашаем інтэлектуалаў, палітыкаў, аналітыкаў, журналістаў і ўсіх думаючых людзей да абмеркавання тэкстаў, ідэй, прапаноў, якія ўжо былі агучаны У. Мацкевіча і тых, што ён яшчэ прапануе нам.
2. Рэвалюцыя не скончана. Наперадзе ў нас «рэферэндум» і менавіта пасля агучвання плана ў адносінах да яго, Мацкевіча арыштавалі. Супадзенне? Давайце рухацца далей.
3. Заклікаем да салідарнасці. Запрашаем дасылаць свае лісты, словы падтрымкі, а таксама арганізоўваць акцыі, спецыяльныя падзеі ў падтрымку У. Мацкевіча.

 
УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар