
Аргкамітэт семінара “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня” і супольнасць выпускнікоў беларускіх семінараў за мяжой аб’яўляе конкурс на ўдзел у 11-м беларускім семінары па методыцы Аспен, які пройдзе 22-28 кастрычніка 2022 года ў Літве.
Семінар “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня” – гэта адкрытая пляцоўка для рэфлексіі і асэнсавання базавых каштоўнасцей нашай культуры, пошуку агульных падстаў і разумення ўмоў існавання сучаснага чалавека.
Семінар будуецца як калектыўнае абмеркаванне класічных (філасофскіх, публіцыстычных і навуковых) тэкстаў чалавечай цывілізацыі. Удзельнікі семінара атрымліваюць магчымасць асабістага абнаўлення, рэфлексіі ўласнай пазіцыі і прынятых каштоўнасцей, прафесійнай перафакусоўкі. Падчас семінара засвойваюцца формы змястоўнай камунікацыі з прадстаўнікамі іншых сфер і абласцей, удзельнікі становяцца больш падрыхтаванымі да лідэрства ва ўмовах сутыкнення са складанымі рашэннямі ў свеце, які змяняецца.
Семінар дазваляе ўдзельнікам асэнсаваць фундаментальныя асновы добрага грамадства (good society), тым самым паглыбляючы разуменне, пашыраючы гарызонты і павялічваючы здольнасць вырашаць складаныя праблемы.
Семінар – выязны, толькі off-line, працягласць – 7 дзён, месца правядзення – Літва.
Удзел у семінары бясплатны. Арганізатары семінара забяспечваюць усе выдаткі на пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Адабраным удзельнікам пры неабходнасці будзе аказана дапамога ў атрыманні візы для выезду на семінар.
NOTA BENE! Арганізацыйны камітэт не пакрывае транспартныя выдаткі ўдзельнікаў на праезд да месца правядзення семінара і назад. У выключных выпадках аргкамітэт можа разгледзець магчымасць кампенсацыі транспартных выдаткаў для асобных удзельнікаў па індывідуальным звароте.
Суполка выпускнікоў семінара забяспечвае наступныя семінары на прынцыпах free donate.
Абавязковыя ўмовы:
– прысутнасць на працягу ўсяго тэрміну правядзення семінара (22-28 кастрычніка 2022).
– падрыхтоўка да семінара патрабуе абавязковага папярэдняга чытання тэкстаў (каля 300 старонак). Тэксты дасылаюцца адабраным удзельнікам за месяц да пачатку семінара.
Адбор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове.
Рабочыя мовы: беларуская і руская.
Не семінар запрашаюцца лідэры з розных сфер грамадства, якія:
ЗАЯЎКІ НА ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ ПРЫМАЮЦЦА ДА 21 верасня 2022 ГОДА.
Падаць заяўку на ўдзел у семінары
Дадатковая інфармацыя аб семінары: Культуротерапия социальных разрывов: опыт Аспен-семинаров
Кантакты:
E-mail: Aspen.belarus@proton.me
+485 72 086 690, Андрэй
+380 93 021 7460, Signal, Адміністратар