
2017 – год стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, радыкальна змяніўшай рух гісторыі і мапу свету. 8 – 30 красавіка ў Мінске пройдзе фестываль ARTES LIBERALES 2017: Эпоха рэвалюцый. У праграме – лекцыі і дыскусіі, прэзентацыі і канцэрты, кінапаказы і перфомансы. У межах праекта арганізатары плануюць не толькі аддаць даніну нашай агульнай гісторыі і звярнуцца да пераасэнсавання “савецкага”, але і абмеркаваць, як змянілася само ўяўленне пра “рэвалюцыі”, якую ролю ў гэтым граюць актуальныя ці нядаўнія падзеі, новыя тэорыі і практыкі. Як прыходзіць усведамленне таго, што “надышла новая эпоха” і што “сусвет ніколі не будзе ранейшым”? Як адбываюцца і зацвярджаюцца нябачныя рэвалюцыі у асобных абшарах сацыяльнага жыцця і ў навуковым пазнанні? І, нарэшце, якім чынам у сучасных палітычных перформансах, медыйных рэпрэзентацыях, а таксама ў мастаціх практыках актуалізуецца і перафармулюецца ідэя Рэвалюцыі.
Адкрыцце фестывалю – 8 красавіка ў 19-00 (Галерэя Ў).
ПРАГРАМА:
19:00 — Адкрыцце
15.00 — Андрэй Чарнякевіч: “Беларуская нацыянальная рэвалюцыя: да пытання ўзаемаадносінаў БНР і бальшавікоў”
17:00 — Ганна Карпенка і Антаніна Серакова: “Найноўшыя тэхналогіі ў полі сучаснага мастацтва”
19:00 — Канцэрт у Музеі Азгура: I/DEX (Віталь Гармаш — Беларусь), Poly Chain (Саша Закрэўска — Украіна)
18:30 (“Прэс Клуб” – ул.Харужай 3) — Дыскусія: “Новы дзяржаўны менеджмент ці класічная бюракратыя: як можна навучыцца кіраваць дзяржавай у Беларусі?”
20:00 — * удакладняецца
19:00 — Ала Сакалова: “Рэвалюцыйная правасвядомасць як крыніца савецкага права: змена парадыгмы”
18:00 — Ксенія Шталянкова: “Грошы і ідэалогія: рэвалюцыя беларускасці даўжынёй у 100 год”
20:00 — Вікторыя Канстанцюк: “Чытаючы Джодзі Дзін: сацыяльныя медыя як інструмент (не) рэвалюцыі”
18:00 — Ірына Раманава:“1937 год: як тэрор стаў Вялікім”.
20:00 — Сяргей Харэўскі: “Зачараваныя рэвалюцыяй: лёсы мастакоў і архітэктараў Беларусі ў святле падзеяў 1917 года”.
19:00 — Кіна\канвеер: Аляксандр Вашкевіч прадстаўляе “Кароткі фільм аб забойстве” К. Кесьлеўскага (1987)
15:00 — Міхаіл Волчак і Святлана Ермаковіч:
· лекцыя: “Вікіпедыя і прамая дэмакратыя”
· майстар-клас: “Як мастакі, фатографы і мувімэйкеры могуць пасябраваць з Вікіпедыяй”
18:00 — Яніна Прудэнка (Украіна): Лекцыя-скрынінг пра Адкрыты архіў украінскага медыя-мастацтва
20:00 — Іна Соркіна: “Бунты ў імя свабоды: Змаганне жыхароў беларускіх мястэчак за страчаную волю і зямлю ў ХІХ ст.”
15:00 — Валянціна Мароз і Тацяна Арцімовіч: “Рэвалюцыйнае цела ў тэатры 1920-х. Біямеханіка Ус.Мейерхольда у савецкай Расіі і Беларусі: тэорыя і практыка”
17:00 — Яніна Прудэнка (Украіна): “Палітычнае эстэтычнае. Рэвалюцыя і вайна ў сучасным украінскім медыя-мастацтве”
19:00 — Дзмітры Бойчанка: “МАШЫНОМІЯ: праблемы другой індустрыяльнай рэвалюцыі”.
18:00 — Маргарыта Янкаўскайтэ: “Гендарная рэвалюцыя ў кантэксце эвалюцыі капіталізму”
20:00 — Галіна Русецкая: “Аб адным выпадку рэвалюцыі ў стылі. Псіхааналіз — аб адным выпадку рэвалюцыі ў стылі. Псіхааналіз — скандальная форма ведаў”.
18:00 — Павел Вайніцкі: “Манументальная рэвалюцыя”у беларускай скульптуры канца 1960-х — 1970-х гг”.
20:00 — Аляксей Пікулік: “Палітэканомія рэнтных рэжымаў або чаму электаральныя рэвалюцыі зусім не тое, чым яны здаюцца”
18:00 — Krytyka Polityczna: “Быць левым інтэлектуалам у постсацыялістычным кантэксце” (Агнешка Вішнеўска, Эла Руткоўска, Давід Краўчык, Мікалай Сыска.
20:00 — Кіна\канвеер: Аляксандра Ігнатовіч прадстаўляе фільм ”Блакада” (Igor Bezinović, Харватыя, 2012)
15:00 — Юлія Васільева: «Гукі будучыні» у галівудскім Sci-Fi кіно
17:00 — Влодко Боднар (Украіна): “Bio-art. Тры хвалі канцэптуальных узрушэнняў”
19:00 — перапынак
20:00 — канцэрт: Grupa Etyka Kurpina (Adam Frankiewicz — Польша)
15:00 — Аляксандр Лісаў: “УНОВІС як інструмент сусветнай рэвалюцыі духу”
17:00 — Lina Dokuzovic (Аўстрыя): “Knowledge-based Movements”
19:00 — Gerald Raunig (Аўстрыя): “Molecular Revolution”
21:00 — Elske Rosenfeld (Германія): Performance: “A Vocabulary of Revolutionary Gestures”
19:00 — Міхаіл Волчак і Святлана Ермаковіч:
· Прэзентацыя працы філіяла Creative Commons у Беларусі
· Лекцыя. “Чаму важна пашыраць грамадскі здабытак і падтрымліваць агульнае (the commons)”
19:00 — Дыскусія: “Даследванні рэ-/э)валюцыі: падлічваць ці размаўляць” (Т.Чуліцкая, А.Сцяпанаў і іншыя эксперты).
19:00 — Кіна\канвеер. Ксаўе ле Торрывелек: “Аналіз фільмА Дзігі Вертава “Шостая частка свету” (1926) з пункту гледжання нацыянальнай палітыкі ў СССР”
18:00 — Алег Брэскі: “Права і рэвалюцыя”
20:00 — Альміра Усманава: “Рэвалюцыя і рэпрэзентацыя”
14:00 — Агнія Асановіч: Варштат “Горад (-) для людзей”
16:00 — Дэбаты аб дэсаветызацыі гарадской прасторы. Досвед Беларусі
18:00 — Лекцыя А.Горных. Прэзентацыя мультымедыя-праектаў студэнтаў ЕГУ.
15:00 — Агнія Асановіч: Варштат “Горад (-) для людзей”
17:00 — * удакладняецца
20:00 — закрыццё фестывалю