Берасьцейшчына: беларуска-украінскае памежжа

31 сакавіка 2014

Навуковая вандроўка з «Лятучым»

13 красавіка

Нерамантычнае падарожжа на поўдзень

Берасьцейшчына: беларуска-украінскае памежжа

 

Вядучыя вандроўкі:

Ірына Дубянецкая – бібліст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі  і доктар філасофіі 

Сяргей Харэўскі – беларускі літаратар, гісторык мастацтва і культуролаг

Маршрут: Мінск-Кобрын-Жабінка-Здзітава-Брэст-Зьбірагі.

Гэты куток Беларусі наўпрост звязаны з культураю некалькіх народаў. І, перадусім, з гісторыяй беларускіх і ўкраінскіх стасункаў. У гэтым краі нарадзіліся славутыя ўкраінскія літаратары Зьмітро Фальківскі і Остап Лапські, многія іншыя дзеячы культуры Украіны. Як так сталася? Што лучыць нас? Пра гэта будзе наш расповед гэтым разам.

Наведаем украінскія адрасы Берасьця, а таксама старэйшыя драўляныя храмы Беларусі, чый век ужо складае паўтысячы гадоў – у вёсках Зьдзітава і Зьбірагі.

Дабрачынны ўнёсак – 240 тыс. б/р.

Дзецям да 15 год магчымы зніжкі.

Кантакты для даведак: +375 29 1802838 і svecha9@mail.ru  Святлана.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар