Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?

03 красавіка 2014

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”

 запрашаюць па публічную дыскусію

Білінгвізм  як  культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?

9 красавіка, 18.30, галерэя “Ў”

“Моўнае пытанне” – адно з найбольш вострых і праблемных для беларусаў. Кожная культурная падзея нацыянальнага значэння выклікае спрэчкі па вызначэнні “сваё” і “чужое”, беларускае альбо савецкае\расейскае… І моўны крытэрый звычайна становіцца вызначальным аргументам.

Дадалі паліва ў палымяныя дыскусіі і ўкраінскія падзеі, надаўшы моцы як моўным рыгарыстам, якія пужаюць “выратавальніцкай” стратэгіяй расійскай акупацыі, так і прыхільнікам кампрамісаў як шляху выратавання ад грамадзянскай вайны. Гэта сітуацыя чарговы раз раскалола беларускае грамадства і абвастрыла праблему мовы як прыкметы нацыі. Але яна ж і вымушае да пошуку агульнага шляху і сінхроннага рушэння як адказу на выклік свету, які змянуўся за апошнія некалькі месяцаў.

Лятучы ўніверсітэт запрашае прыхільнікаў моналінгвістычнай і білінгвістычнай культурных традыцый – філосафаў, навукоўцаў, літаратараў, сцэнарыстаў, культурных мэнэджэраў – да дыскусіі Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?”

Падставай да дыскусіі стануць тэзісы філосафа і літаратара Ігара Бабкова, якія пазыцыянуюць стратэгію білінгвізма для развіцця беларускай культуры: падмуркі, кантэкст і прыярытэты. І супольна з прадстаўнікамі розных пазіцый мы абмяркуем наступныя пытанні:

Ці здольная білінгвістычная культурная стратэгія вырашыць моўныя супярэчнасці і канфлікты ў “новай сітуацыі”?

– Ці варта змяняць нацыянальны кантэкст у моўным пытанні на больш шырокі?

– Ці ёсць патэнцыял да разгортвання блінгвістычнай стратэгіі: прыхільнікі і апаненты?

– Якія пытанні і выклікі паўстаюць перад інтэлектуальнай супольнасцю пры змене стратэгіі з “беларускае па форме” на “беларускае па змесце”?

Да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя: філосаф Валянцін Акудовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, метадолаг Уладзімір Мацкевіч, культуролаг Максім Жбанкоў. Да абмеркавання далучыцца таксама і каардынатар кампаніі “Будзьма” па Гарадзенскім рэгіёне Хрысціна Марчук. Вядоўцы: ініцыятар дыскусіі філосаф Ігар Бабкоў і палітолаг Андрэй Ягораў. Дыскусія будзе праходзіць 9 красавіка ў галерэі “Ў”, пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Па ўсіх пытаннях просім звязвацца з каардынатарам – Юліяй Галіноўскай: Julia.hurska@gmail.com; +375297422040