
У чацвер 7 верасня ў межах праекта пра іншую будучыню Астравецкай АЭС “Астравец культуры”, у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці 37А) адбудзецца размова пра тое, як будучыня фарміруецца непасрэдна ў дадзены момант, а таксама пра погляды філасофіі, фізікі ды псіхалогіі на стварэнне рэальнасці.
Ствараць новую рэальнасць удзельнікаў запрашаюць разам з псіхолагам і гештатьт-тэрапеўтам Ірынай Загорскай.
Пачатак: а 19й. Уваход па кошце квітка на выставу.
Выстава “Астравец культуры” праходзіць у Мінску з 23 жніўня па 9 верасня. У межах праекта мастакі, эколагі, архітэктары прадставляюць сваё бачанне далейшага лёсу недабудаванай беларускай АЭС у Астраўцы.
Арганізатары: грамадскае аб’яднанне “Экадом”, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, экалагічная ўстанова “Агра-Эка-Культура”. Выстава завершыцца 9 верасня традыцыйным агра-культурным фэстам.
Мастакі і актывісты, якія ўдзельнічаюць у выставе і ствараюць “іншую будучыню”: Bazinato, Ганна Воўк (BY/CZ), Анастасія Дарафеева, Алег Іўчанка (RU), Вераніка Івашкевіч, Настасся Казленок, Валянціна Кісялёва, Уладзімір Кунц (BY/RU), Сафія Садоўская , Лана Семенас, Ірына Сухій, Max Tref (BY/CZ), Вікторыя Харытонава, Ганна Чыстасердава, Сяргей Шабохін, Міла Шыдлоўская, Марта Шчарбакова.