Запрашаем Вас да ўдзелу ў другой праектнай сесіі Лятучага ўніверсітэта, якая будзе прысвечана ўдзелу ўніверсітэцкай супольнасці ў планаванні развіцця.
У ідэю Лятучага ўніверсітэта закладаліся амбіцыйныя планы па пошуку і ўвасабленню новых формаў існавання і развіцця сучасных універсітэтаў. За некалькі год мы ўтварылі ўстойлівую і заўважную пляцоўку ў альтэрнатыўнай інтэлектуальнай і адукацыйнай прасторы, але гэты стан далёкі ад таго, каб казаць пра выкананне мэтаў. Знешнія абставіны жыцця інэлектуальнай супольнасці не даюць падставаў чакаць, што мы знойдзем сабе месца ў інстытуцыялізаванай прасторы.
Таму пошук сваіх формаў неабходны, і ён толькі пачынаецца. Але як арганізаваць гэты пошук? Хто гатовы да яго?
Пабудаваўшы падмуркі для развіцця Лятучага ўніверсітэта, мы стаім перад выклікам: здолее супольнасць узяць на сябе адказнасць за далейшае развіццё ці будучыня Лятучага ўніверсітэта будзе вырашацца вузкім колам людзей? Досвед ЕГУ няўмольна даказвае, што супольнасць можа і спазніцца, страціўшы магчымасці вызначаць шляхі развіцця ініцыятывы.
Галоўная супярэчнасць і дылема нашага развіцця сёння:
“Гуманітарная немагчымасць супольнага самакіравання Лятучым універсітэтам”
VS
“Неабходнасць самакіравання як базавай ідэі і каштоўнасці ў развіцці Універсітэта”
Але пра гэтую супярэчнасць не варта абстрактна разважаць , лепш спрабаваць у дзеянні.
Цягам трох дзён інтэнсіўнай камунікацыі мы будзем супольна вырашаць пытанні далейшага развіцця дзейнасці Лятучага ўніверсітэта. Плануецца абмеркаванне і распрацоўка наступных тэмаў:
Сесія адбудзецца 1-3 траўня на тэрыторыі базы адпачынку пад Мінскам (7-10 км). Больш дакладная інфармацыя будзе дасланая ўдзельнікам пасля 20 красавіка.
Просім Вас да 25 красавіка даслаць нашаму каардынатару заяўку ў вольнай форме, дзе просім абавязковаа пазначыць вашую матывацыю да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве і датычнаць на Лятучага ўніверсітэта.
Колькасць месцаў абмежаваная і арганізатары пакідаюць за сабой права адбору.
Каардынатар праектнай сесіі – Галіноўская Юлія: flyuniby@gmail.com; +375297422040