
12 чэрвеня ў прасторы “Другі паверх” адбудзецца дыскусія вакол праблемы даверу ў беларускім грамадстве.
Дыскусія будзе накіравана на высвятленне сувязі паміж (не)даверам у беларускім грамадстве і (не)здольнасцю грамадзян і асобных сацыяльных груп да самаарганізацыі і дзейных ініцыятываў у інтарэсах развіцця як сваіх лакальных супольнасцяў, так і краіны цалкам.
Дыскутантамі выступяць метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч (Лятучы ўніверсітэт), філосаф Таццяна Шчытцова (ЕГУ, МАГ), камунікацыйны кансультант Раман Касціцын (ARS Communications), рэдактарка Яніна Каралевіч-Картэль (Citydog.by). Мадэратар – Таццяна Вадалажская (Лятучы ўніверсітэт).
Размова будзе будавацца вакол наступных пытанняў:
Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца даследчыкі, грамадскія дзеячы і шырокае кола зацікаўленых у абмеркаванні праблемы даверу ў беларускім грамадстве.
12 чэрвеня
Прастора “Другі паверх” (пр. Машэрава, 9, 2 паверх)
Пачатак – 18:00
Для ўдзелу патрэбная папярэдняя рэгістрацыя