
26 кастрычніка Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” праводзяць міні-канферэнцыю “Дажынкі” і трансфармацыя беларускіх гарадоў”, на якой будуць прадстаўленыя канчатковыя вынікі даследвання “дажыначных” трансфармацый у беларускіх гарадах.
Мерапрыемства распачнецца а 16.00 у Галерэі Ў.
“Дажынкі” як нацыянальнае свята ладзіцца ў Беларусі з 1996 года. З таго часу падзея перарасла ў нешта значна большае, чым этнаграфічнае свята ўборкі ўраджаю. Гэта мерапрыемства набыло свой палітычны і эканамічны сэнс і “абрасло” мітамі і стэрэатыпамі. І калі адны кажуць пра “дасягненне новых вышынь у гарадскім добраўпарадкаванні ды праявы клопату аб селяніне”, другія паказваюць падзею як чарговую праяву “аграгламуру”. Доўгі час менавіта такі ангажаваны падыход быў вызначальным, і па-за патасам і жартамі заставаліся незаўважнымі “Дажынкі” як аб’ект сур’езнага даследвання, як праблема, вартая дыскусіі навукоўцаў, спецыялістаў, экспертаў. У 2012 годзе даследчая група Лятучага ўніверсітэту ўпершыню занялася распрацоўкай пытання захавання спадчыны і трансфармацыі гарадской ідэнтычнасці падчас падрыхтоўкі да “Дажынак”. Міні-канферэнцыя “Дажынкі” і трансфармацыя беларускіх гарадоў” прэзентуе шырокай публічнасці вынікі даследвання. У шасці паведамленнях даследчыкі прадставяць нечаканы вобраз “Дажынак” з розных ракурсаў:
Мэта канферэнцыі – прыцягненне ўвагі спецыялістаў, экспертаў, чынавенства, журналістаў да “Дажынак” як да складанага соцыякультурнага феномену, як да масштабнага праекту, у выніку якога адбываюцца сур’езныя трансфармацыі гарадоў, а разам з гэтым аказваецца ўплыў на традыцыі памяці, гарадскую ідэнтычнасць, культурную своеасаблівасць і якасць жыцця беларускіх гарадоў. У сучаснай Беларусі практыка такіх “святочных” рамонтаў стала даволі распаўсюджанай – рэспубліканскія, абласныя “Дажынкі”, Дні беларускага пісьменства. Такі падыход выяўляе шматлікія недахопы, і зразумела, што неабходны пераход да планамернай, узгодненай працы пры падрыхтоўцы да праектаў такога тыпу. Як магчыма здзейсніць гэты пераход? Ці могуць “Дажынкі” стаць тым кейсам, які б паказаў пачатковыя кропкі, ключавыя моманты, на якіх трэба сканцэнтраваць увагу? Якія яшчэ даследванні былі б неабходныя ў гэтым накірунку?
Запрашаем да абмеркавання гісторыкаў, культуролагаў, архітэктараў, спецыялістаў і экспертаў па пытаннях захавання гістарычнай спадчыны, спецыялістаў па пытаннях праектавання развіцця гарадоў, дызайнераў, журналістаў, а таксама ўсіх зацікаўленых (папярэдне акрэдытоўвацца не трэба).
Вашай увазе размова пра “Дажынкі” кіраўніка даследчай групы Сцяпана Стурэйкі з Максімам Жбанковым
http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,10163,razmova-zhbankova-sviata-uradzhaiu.html .