
5 верасня у Press Club Belarus адбудзецца адкрытае абмеркаванне конкурсу праектаў па мемарыялізацыі Курапатаў.
Мастацкая суполка “Пагоня” Cаюзу мастакоў Беларусі і грамадзянская ініцыятыва “Эксперты ў абарону Курапатаў” запрашаюць далучыцца да абмеркавання ўсіх зацікаўленых.
Праблема мемарыялізацыі Курапатаў абмяркоўваецца не першы год, вакол гэтай тэмы накоплены ўжо вялікі стос прапановаў і меркаванняў, але яна застаецца надзвычай канфліктнай. Чарговае абвастрэнне канліфкту вакол Курапатаў адбылося ў прошлым годзе, і тады ж, у сакавіку 2017 г., быў абвешчаны афіцыйны конкурс на стварэнне памятнага знака (мемарыяла).
Улетку 2018 стала вядома, што журы на чале з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаілам Баразной вызначыла тры лепшыя варыянты, напрыканцы жніўня стаў вядомы пераможца конкурса.
Памятны знак, які збіраюцца ўсталяваць у Курапатах. Фота: sb.by
У абмеркаванні планаў па працы з культурай памяці беларуская грамадскасць удзелу не брала, конкурс празрыстым так і не стаў. Невядомымі застаюцца прынцыпы адбору і шорт-ліст лепшых праектаў.
Падчас дыскусіі арганізатары прапануюць абмеркаваць:
5 верасня
Пачатак: 12-00
Press Club Belarus (Веры Харужай, 3-601)
Увага! Неабходна рэгістрацыя
Зарэгістравацца для ўдзелу ў абмеркаванні можна ТУТ.
“Лятучы” рэкамендуе па тэме:
Курапаты як грамадская прастора і месца памяці
Пакаянне нацыі – шлях да будычыні альбо катэгарыяльная памылка?