Дыскусія з удзелам украінскага інтэлектуала Міколы Рабчука

19 студзеня 2017

24 студзеня ў межах “Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў” пры падтрымцы Пасольства Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь, Лятучага ўніверсітэта і Прэс-клуба адбудзецца публічная дыскусія “Геапаэтыкі/геапалітыкі: украінская і беларуская літаратуры і праблемы ідэнтычнасці на “посткаланіяльнай”  мапе Еўропы”. 

У дыскусіі прымуць удзел:

Мікола Рабчук – паэт, перакладчык, публіцыст, культурны і палітычны аналітык, віцэ-прэзідэнт Украінскага ПЭН-клубу;

Наталка Бабіна – пісьменніца, грамадская дзяячка;

Андрэй Хадановіч – паэт, пераклачык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра.

Мадэратар – паэт і філосаф Ігар Бабкоў.

Дыскуссія адбудзецца ў Прэс-клубе (Мінск, вуліца Веры Харужай 3, офіс 601). 

Пачатак а 19-30, уваход – вольны!

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар