
Аргкамітэт семінара “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня” і супольнасць выпускнікоў беларускіх семінараў за мяжой аб’яўляе конкурс на ўдзел у 10-м беларускім семінары па методыцы Аспен, які пройдзе 11-17 чэрвеня 2022 года ў Літве.
Семінар “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня” – гэта адкрытая пляцоўка для рэфлексіі і асэнсавання базавых каштоўнасцей нашай культуры, пошуку агульных падстаў і разумення ўмоў існавання сучаснага чалавека.
Семінар будуецца як калектыўнае абмеркаванне класічных (філасофскіх, публіцыстычных і навуковых) тэкстаў чалавечай цывілізацыі. Удзельнікі семінара атрымліваюць магчымасць асабістага абнаўлення, рэфлексіі ўласнай пазіцыі і прынятых каштоўнасцей, прафесійнай перафакусоўкі. Падчас семінара засвойваюцца формы змястоўнай камунікацыі з прадстаўнікамі іншых сфер і абласцей, удзельнікі становяцца больш падрыхтаванымі да лідэрства ва ўмовах сутыкнення са складанымі рашэннямі ў свеце, які змяняецца.
Семінар дазваляе ўдзельнікам асэнсаваць фундаментальныя асновы добрага грамадства (good society), тым самым паглыбляючы разуменне, пашыраючы гарызонты і павялічваючы здольнасць вырашаць складаныя праблемы.
Семінар – выязны, off-line, працягласць – 7 дзён, месца правядзення – Літва.
Удзел у семінары бясплатны. Арганізатары семінара забяспечваюць усе выдаткі на пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Адабраным удзельнікам пры неабходнасці будзе аказана падтрымка ў атрыманні візы для выезду на семінар.
NOTA BENE! Арганізацыйны камітэт не пакрывае транспартныя выдаткі ўдзельнікаў на праезд да месца правядзення семінара і назад. У выключных выпадках аргкамітэт можа разгледзець магчымасць кампенсацыі транспартных выбаткаў для асобных удзельнікаў па індывідуальным звароте.
Суполка выпускнікоў семінара забяспечвае наступныя семінары на прынцыпах free donate.
Абавязковая ўмова – прысутнасць на працягу ўсяго тэрміну правядзення семінара (11-17 чэрвеня).
Адбор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове.
Падрыхтоўка да семінара патрабуе абавязковага папярэдняга чытання тэкстаў (каля 300 старонак). Тэксты дасылаюцца адабраным удзельнікам за месяц да пачатку семінара.
Рабочыя мовы: беларуская і руская.
Не семінар запрашаюцца лідэры з розных сфер грамадства, якія:
ЗАЯЎКІ НА ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ ПРЫМАЮЦЦА
ДА 5 ТРАЎНЯ 2022 ГОДА.
Дадатковая інфармацыя аб семінары: Культуротерапия социальных разрывов: опыт Аспен-семинаров
Кантакты:
E-mail: seminar.belarus@gmail.com
Польшча: Тэл.: +48572086690 (Андрэй)
Літва: Тэл.: +37060617083 (Лада)