“Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду”: дыстанцыйны курс

07 чэрвеня 2018

На дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіўся новы курс, прысвечаны аднаму з самых шматслойных і загадкавых тэкстаў нашай культуры.

Гэта курс-даследаванне, курс-разважанне. Аўтар закранае комплекс пытанняў, якія тычацца Кнігі Роду, базавага тэксту нашай цывілізацыі, без засваення якога нацыянальная культура не можа паўнавартасна развівацца: дзве адрозныя традыцыі ў Кнізе, аўтарства, час, гістарычны і культурны кантэкст, пытаньні, касмічная гармонія, чалавечая свабода і адказнасць.

Чаму так склалася, што адна кніга ўтрымлівае дзве гісторыі стварэння?

Гэбрайская  Біблія  кампанавалася  цягам  некалькіх  стагоддзяў рознымі людзьмі ў розных сытуацыях, пад розныя патрэбы. Яна акумулявала веды, мудрасць, канцэпцыю разумення свету і Бога, якія фармаваліся і мяняліся цягам стагоддзяў. Таму нядзіўна, што ў тэксце ёсьць некалькі самастойных канцэпцый свету.

Аўтар курса – Ірына Дубянецкая. Бібліст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі (Sacrae Theologiae Doctor) і доктар філасофіі (PhD). Акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіюма, сябра калегіума Лятучага ўніверсітэта.

Курс падзелены на пяць частак. У першай разглядаюцца біблійныя касмаганічныя традыцыі і беларускія пераклады Гэбрайскай Бібліі. Другая і трэцяя сфакусаваны на Кнізе Роду 1, у іх паслядоўна разгледаецца канцэпцыя стваральніка і элемэнты стварэння. У чацвёртай і пятай тэмах гаворка пойдзе пра бінарныя сувязі, а таксама веду дабра і зла ў Эдэнскім садзе (Кніга Роду 2-3).

АНОНС КУРСА

СЛУХАЙЦЕ, ЧЫТАЙЦЕ, АЦЭНЬВАЙЦЕ, АБМЯРКОЎВАЙЦЕ І ДЗЯЛІЦЕСЯ З ІНШЫМІ!

Перайсці да курса “Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду”

 

Гэта апошні з пяці курсаў, які створаны дзякуючы краўдфандынгавай кампаніі ВЕДЫ ONLINE.

Іншыя курсы, якія з’явіліся дзякуючы падтрымцы супольнасці:

Игра в культуре, мышлении и практике (Владимир Мацкевич, Татьяна Водолажская)

Практычная палітыка (Андрэй Ягораў)

Введение в открытые данные (Алина Радочинская)

«“Новая волна” и Минская школа фотографии» (Сергей Кожемякин)

Персоны:
Падзеі:
Тэмы: