Гораду і свету ў Магілёве: Мікалай Лявонаў

19 лістапада 2013

Сучасная навука, сучасныя веды, як правіла, маюць прадметную структуру. Пры гэтым кожны з прадметаў развівае свае спецыфічныя метады, у кожным з іх робяцца свае адкрыцці, дасягненні – можна сказаць, што кожны з іх па-свойму важны. У той жа момант некаторыя прадметы прэтэндуюць на выключны статус. У іх шэрагу і матэматыка, якую К.Ф. Гаус называў каралевай ўсіх навук. Што стаіць за гэтымі прэтэнзіямі матэматыкаў? Прадметны снабізм навукоўцаў, глыбока ангажаваных ў прадмеце, якія узвышаюць свой пункт гледжання або рэальнае напаўненне і сур’ёзныя падставы?

Матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук  Мікалай Мікалаевіч Лявонаў, лектар наступнай публічнай лекцыі ў магілеўскім цыкле “Гораду і Свету” сцвярджае, што матэматыка патрэбная не толькі для таго, каб падлічыць рэшту ў касе і перакласці даляры па актуальным курсе. Матэматыка – гэта, перад усім, логіка і упарадкаванасць. Набор правілаў і функцый, якія робяць мысленне паслядоўным і лагічным.  Таму, выкарыстоўваючы нават вельмі простую матэматыку, можна істотна падвысіць якасць разважанняў, прыйсці да больш дакладных высноваў і нават не зрабіцца ахвярай маніпуляцыі. Наколькі валодаем мы гэтым інструмантам мыслення? Наколькі ўмеем карыстацца матэматыкай як формай мыслення? Лектар запрашае убачыць матэматыку “у дзеянні” – ад першапачатковых уменняў карыстацца матэматычнай мовай да больш сур’езных паняццяй, якія, аказваецца, насамрэч не такія ўжо і складаныя

Лекцыя Мікалая Лявонава “Матэтамыка як форма мыслення” адбудзецца 23 лістапада ў Магілёўскім Тэхнапарку (вул. ленінская, 63), зала 807. Уваход вольны!

24 лістапада для жадаючых адбудзецца паслялекцыйная сустрэча, на якой больш дэтальна будуць абмяркоўвацца важныя моманты публічнага выступу. Час і месца можна ўдакладніць на суботняй лекцыі ў  мадэратара.

Арганізатары лекцыі – Лятучы ўніверсітэт, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” 

Запрашаем да прагляду відэаанонсу курсу “Матэматычная “мова” мыслення”, які Мікалай Лявонаў плануе прачытаць у 2013-2014 г.г. у межах базавых адукацыйных курсаў Лятучага ўніверсітэта.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар