Сучасная беларуская літаратура – яшчэ міф ці ўжо рэальнасць? Хто зараз стварае будучыню айчыннага літаратурнага мастацтва – вядомыя блогеры ці прадстаўнікі андэграўнда? Што турбуе сучасных аўтараў і як яны перажываюць наступствы постмадэрнізму? Ці ёсць яшчэ наогул беларуская паэзія?!
У лістападзе Лятучы ўніверсітэт пачынае новы сезон публічных прамоў “Urbi et Orbi” у Віцебску З лекцыяй «Беларуская літаратура на пачатку XXI стагоддзя» перад віцебскімі слухачамі выступіць паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч.
У разважаннях пра актуальны стан беларускай літаратуры лектар плануе спыніцца на больш дэтальным аналізе пяці тэматычных блокаў:
– Сучасная беларуская літаратура: афіцыйная і незалежная версіі;
– Беларуская літаратура ў інтэрнэце: новыя магчымасці;
– Мастацкі пераклад і яго месца ў сучаснай беларускай культуры;
– Конкурсы і ўзнагароды як «каталізатар» літаратурнага працэсу;
– Міжнародныя фестывалі і паэтычныя слэмы ў Беларусі
Публічная лекцыя Андрэя Хадановіча адбудзецца 9 лістапада 2013 года па адрасе: Віцебск, вул. Белабародава 5, вялікая заля Музею “ВЦСМ”. Пачатак: а15.00.
Лекцыя праводзіцца пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыюма “Еўрабеларусь”.
Уваход вольны!
Тэл для даведак: +375292423722 (Яўген)
Паэт, перакладчык, арганізатар літаратурных імпрэзаў Андрэй Хадановіч нарадзіўся ў 1973 годзе ў горадзе Мінску. Скончыў філалагічны факультэт БДУ(1995г.) і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура(1999г). Цяпер выкладае гісторыю французкай літаратуры на філалагічным факультэце БДУ, а таксама вядзе заняткі «Перакладчыцкай майстэрні» пры Беларускім калегіюме. Перакладае з англійскай, французскай, польскай, рускай і ўкраінскай моваў. Аўтар кніг «Старыя вершы», «Лісты з-пад коўдры», «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі», «Сто лі100ў на tut.by», «Бэрлібры», «Несымэтрычныя сны».
Вершы Андрэя Хадановіча перакладаліся на два дзясяткі моваў, публікаваліся асобнымі кнігамі ў Польшчы, Украіне, Швецыі. У 2008 г. атрымаў прыз «Крышталь Віленіцы» на Міжнародным літаратурным фестывалі ў Славеніі, а таксама прэмію «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў». Пачынаючы са снежня 2008 г. і па сённяшні час Андрэй Хадановіч з’яўляецца старшынёй Беларускага ПЭН-Цэнтру.